Чарговае ДТЗ з удзелам аўтобуса — пасажыр дастаўлены ў бальніцу ў Валожынскім раёне

16 ліпеня, Позірк. Пра чарговае дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам аўтобуса паведамляе Следчы камітэт.
Адзначаецца, што ДТЗ здарылася а 7:00 16 ліпеня: на аўтадарозе М6 у Валожынскім раёне (Мінская вобласць) з’ехаў у кювет па ходу руху аўтобус з 51 пасажырамі. Ён накіроўваўся па маршруце “Вільнюс — Мінск”.
Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай аварыі магла стаць стомленасць 52-гадовага кіроўцы.
Паведамляецца, што ў выніку ДТЗ адзін пасажыр атрымаў траўмы і дастаўлены ў бальніцу. Астатнія пасажыры не пацярпелі.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.
15 ліпеня каля 18:30 ДТЗ з удзелам аўтобуса здарылася ў Бярозаўскім раёне (Брэсцкая вобласць) на 124 км аўтадарогі М1/Е30 “Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі”. Пацярпела 15 чалавек, 10 шпіталізавана ў Бярозаўскую цэнтральную раённую бальніцу (4 — у рэанімацыю, 6 — у траўматалагічнае аддзяленне), 5 — у Івацэвіцкую ЦРБ (усе ў траўматалогію). У іх дыягнаставаныя чэрапна-мазгавыя траўмы, пераломы, удары, ірваныя раны рознай ступені цяжкасці.
Раней у гэты дзень прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў паведамляла аб ДТЗ на дарозе Р-20 “Віцебск — Полацк — мяжа Латвіі” недалёка ад вёскі Секераўшчына ў Полацкім раёне (Віцебская вобласць). Аварыя здарылася прыкладна ў 14:20, пацярпела сем чалавек.
14 ліпеня бліжэй да паўночы ў Жыткавіцкім раёне (Гомельская вобласць) на трасе Р-88 “Жыткавічы — Давыд-Гарадок — мяжа Украіны” здарылася аварыя, у якой загінула двое, яшчэ адзін пацярпелы памёр у бальніцы пазней.

Беларускай эканоміцы не хапае больш за 11 тыс. кіроўцаў — даныя Дзяржаўнай службы занятасці

- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаАтрымальнікам заробку “ў канверце” пенсія будзе разлічвацца з адной базавай велічыні — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамысловай вытворчасці фіксуецца 11 месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаВУП у першым паўгоддзі вырас на 2,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ПалітыкаВідавочцы: На мінулым тыдні у Лоеўскім раёне быў збіты дрон, над Рэчыцай самалёт пераследаваў БПЛАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі аб'ём грузаперавозак знізіўся на 3,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка