У рацэ Пліса ў Барысаве зафіксаваны мор рыбы — Мінпрыроды

24 ліпеня, Позірк. У рацэ Пліса ў Барысаве (Мінская вобласць) зафіксаваны “масавы мор” рыбы, паведаміла 24 ліпеня прэс-служба Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Выяўлена 159 загінулых асобін, у тым ліку плоткі — 100, акуня — 35, язя — 17, судака — 3, звычайнага мянька — 3. Від яшчэ адной асобіны не ўдакладняецца.
Агульная экалагічная шкода ацэненая ў 285 базавых велічынь (11.970 руб.). Следчы камітэт распачаў праверку па факце гібелі рыбы. Адмыслоўцы праводзяць лабараторны аналіз пробаў вады і біяматэрыялу, каб вызначыць прычыну мора.
У якасці магчымых прычын мора ў Мінскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя разглядаюць несанкцыянаваны скід хімічных рэчываў, забруджванне ракі сцёкавымі водамі, аднак не выключаюцца і натуральныя прычыны, напрыклад, перагрэў вады, дэфіцыт кіслароду.
Прыродаахоўныя службы таксама праводзяць праверку па факце масавай гібелі рыбы ў рацэ Ятранка (Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці).
Мінпрыроды спасылаецца на сюжэт, які выйшаў 23 ліпеня на тэлеканале СТБ, пра тое, што ў раку разам са сцёкавымі водамі трапілі арганічныя адкіды з малочнатаварнай фермы. Высветлілася, што не выконвалася норма, паводле якой такія аб’екты не павінны знаходзіцца ў ахоўнай зоне вадаёма (500 метраў). Месца палявога захоўвання арганічных адкідаў месцілася значна бліжэй да ракі.
За парушэнне водаахоўнага заканадаўства службовым асобам сельгаспрадпрыемства пагражае сама меней адміністрацыйная адказнасць.
15 ліпеня Генеральная пракуратура заявіла, што ў Беларусі зафіксавана 12,3 тыс. фактаў забруджвання паверхневых вод, у тым ліку 4 тыс. — басейна ракі Днепр.
Праз некалькі дзён, 18 ліпеня, кіраўнік Мінпрыроды Сяргей Масляк заявіў, што сітуацыя з парушэннямі экалагічных нормаў на рацэ Днепр выклікае “сур’ёзную заклапочанасць”.
21 ліпеня намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віктар Галанаў заявіў, што забруджванне вод Дняпра носіць натуральны характар.
Паводле слоў чыноўніка, якія прыводзіць прэс-служба ведамства, перавышэнне норм паводле гідрахімічных паказчыкаў было выяўленае толькі ў 7,96% пробаў, узятых з паверхневых водных аб’ектаў па ўсёй Беларусі ў 2022–2024 гадах. У прыватнасці, з басейна Дняпра (усёй сеткі рэк, ручаёў, азёр, якія сілкуюць яго вадой) — 7,66%.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый у сельскай гаспадарцы за год вырасла ў 1,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваСпіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі налічвае 5,7 тыс. аб'ектаў — МінкультурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю склала 138,3 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


