Дзясяткі малдаван прыехалі ў Мінск з РФ прагаласаваць на парламенцкіх выбарах

28 верасня, Позірк. Дзясяткі грамадзян Малдовы прыехалі з РФ у Мінск, каб прыняць удзел у галасаванні на парламенцкіх выбарах, вынікае з паведамлення расійскага дзяржагенцтва Sputnik.
Участак для галасавання працуе ў амбасадзе Малдовы ў Мінску, ён будзе працаваць да 21:00.
“Каля амбасады ўтварылася чарга — каля 40–50 чалавек. Некаторыя выбаршчыкі ўзялі з сабой сцягі Малдовы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што частка малдаван прыехалі ў Мінск з Санкт-Пецярбурга і Курска. “Чакаючы сваёй чаргі, яны праспявалі “Кацюшу”, — заяўляе агенцтва.
Раней паведамлялася, што каля амбасады “працуе выязны гандаль”.
У РФ адкрыта ўсяго два ўчасткі для галасавання на выбарах у малдаўскі парламент, абодва размешчаныя ў Маскве.
Фаварытамі на выбарах у Малдове, паводле сацапытанняў, з’яўляюцца кіроўная праеўрапейская партыя “Дзеянне і салідарнасць” прэзідэнта Маі Санду і апазіцыйны Патрыятычны выбарчы блок былога прэзідэнта Ігара Дадона, які выступае за збліжэнне з Расіяй.
На думку палітычных экспертаў, выбары ў Малдове з’яўляюцца “гістарычнымі”, бо іх вынікі могуць паўплываць на далейшы курс краіны, у прыватнасці, на перспектывы еўраінтэграцыі. Цяпер Малдова з’яўляецца кандыдатам на ўступленне ў ЕС, гэты працэс можа запаволіцца або зусім спыніцца ў выпадку прыходу да ўлады блока Дадона.
Перад выбарамі афіцыйны Кішынёў не раз заяўляў аб беспрэцэдэнтным умяшанні Масквы ў выбарчы працэс. За сувязі з Крамлём некалькі партый былі адхіленыя ад удзелу ў выбарах.
На прэзідэнцкіх выбарах у Малдове ўвосень 2024 года была пераабраная Санду. Па выніках другога тура яна набрала 55,35% галасоў выбаршчыкаў, яе апанент — падтрыманы партыяй Дадона прарасійскі палітык Аляксандр Стаяногла — 44,65%. На ўчастак для галасавання ў амбасадзе Малдовы ў Мінску масава завозіліся малдаване з Расіі, якія ў асноўным сімпатызуюць РФ. Гэта адбілася на выніках галасавання ў дыпмісіі.
12 ліпеня на сустрэчы ў Мінску з Дадонам Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускія ўлады “гатовыя да супрацоўніцтва з Малдовай”.

- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў студзені знізіўся на 2,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка


