Імёны беларускіх палітвязняў павінны гучаць на міжнародным узроўні — Зазулінская

28 верасня, Позірк. Палітычныя зняволеныя ў Беларусі маюць патрэбу ў тым, каб “іх ведалі і памяталі як мага больш людзей”, заявіла 28 верасня на II Кангрэсе па палітвязнях у Беларусі #WithoutJustCause ў Познані (Польшча) прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская.
“Агульнай місіяй” удзельнікаў кангрэсу яна назвала “падтрымку палітвязняў і іх сем’яў, барацьбу за вызваленне”.
“Тэма палітвязняў — гэта сотні чалавечых лёсаў. Людзі знаходзяцца за кратамі выключна за жаданне пераменаў, свабоды і справядлівасці. Сем’і пакутуюць: дзеці без бацькоў, бацькі без дзяцей”, — сказала Зазулінская.
Паводле яе слоў, палітвязням “патрэбна не толькі адвакацыя, але і памяць”. “Іх імёны павінны гучаць, гісторыі — станавіцца часткай міжнароднай размовы. Менавіта вы робіце гэта магчымым”, — звярнулася прадстаўніца АПК да ўдзельнікаў мерапрыемства.
Кожны ўдзельнік кангрэса, дадала Зазулінская, уносіць “значны ўнёсак” у падтрымку вязняў — аказвае “матэрыяльную, прававую, псіхалагічную дапамогу”. “Усё гэта дае галоўнае — адчуванне, што палітвязні не самотныя”, — падкрэсліла яна.
Зазулінская адзначыла важнасць супрацоўніцтва з “міжнароднымі арганізацыямі, еўрапейскімі і амерыканскімі партнёрамі, кааліцыяй краін” для вызвалення палітвязняў.
“Пакуль хоць адзін палітвязень за кратамі, задача не выкананая. Разам набліжаем іх свабоду”, — заявіла прадстаўніца кабінета.
На 28 верасня ў Беларусі налічваецца 1.201 палітвязень. Масавыя палітычныя рэпрэсіі працягваюцца ў краіне з 2020 года.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаКіраўнік МЗС Беларусі абвінаваціў ЕС, што падтрымлівае Украіну, якая абараняецца, у распальванні рэгіянальнага канфліктуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваЗ пачатку восеньскіх замаразкаў на беларускіх метэастанцыях абнавілася 14 рэкордаў холаду, у тым ліку больш чым 80-гадовай даўніныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства