У Польшчы зарэгістравана асацыяцыя па стварэнні Беларускага даследчага ўніверсітэта
2 кастрычніка, Позірк. У Польшчы зарэгістравана “Асацыяцыя па стварэнні Беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафея Валовіча”, паведамляецца на старонцы ініцыятывы ў “Фэйсбуку”.
Суд у Варшаве 23 верасня “прыняў пастанову аб рэгістрацыі асацыяцыі “Astafiej Valovic Belarusian Research University”. Арганізацыя атрымала нумар у Нацыянальным судовым рэестры Польшчы і мае юрыдычны адрас у Варшаве.
“Рэгістрацыя асацыяцыі азначае завяршэнне падрыхтоўчага этапу і пераход да юрыдычна замацаванага існавання ініцыятывы па стварэнні Беларускага даследчага ўніверсітэта”, — гаворыцца ў рэлізе.
Падкрэсліваецца, што рэгістрацыя аб’яднання — гэта першы крок, каб універсітэт быў афіцыйна прызнаны ў адукацыйнай прасторы Польшчы.
У студзені 2024 года Аб’яднаны пераходны кабінет паведаміў, што будзе працаваць над стварэннем беларускага ўніверсітэта з навукова-даследчым профілем за мяжой.
У траўні мінулага года член аргкамітэта Павел Баркоўскі паведаміў, што бюджэт установы спланаваны на ўзроўні амаль 6 млн еўра — за кошт спонсарскіх праграм, данатаў і фондаў, індывідуальных і інстытуцыянальных міжнародных даследчых грантаў, а таксама платных паслуг — за навучанне на асобных праграмах, выкананне навуковых і практычна-навуковых даследаванняў.
Астафей Валовіч (1520–1587) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


