Азараў заявіў аб спробе яго выкрадання ў 2022 годзе

6 кастрычніка, Позірк. Прадстаўнік Аб’яднання былых сілавікоў ByPol Аляксандр Азараў заявіў аб спробе яго выкрадання.
Выказванні прагучалі ў праграме “Спецыяльны рэпартаж” польскага тэлеканала TVP Info 5 кастрычніка. Выпуск быў прысвечаны знікненню ў сакавіку спікера Каардынацыйнай рады (КР) Анжалікі Мельнікавай.
“Была сітуацыя такая, што ў 2022 годзе мяне спрабавалі выкрасці. Некалькі таварышаў прыехала на аўтобусе з цёмным шклом. Мяне выратаваў факт, што я не быў тады адзін”, — сказаў Азараў, не ўдакладніўшы, на тэрыторыі якой дзяржавы гэта адбылося.
ByPol дзейнічае на эміграцыі з 2020 года. У выніку ўнутранага канфлікту ў 2023 годзе арганізацыю пакінуў шэраг супрацоўнікаў, якія стварылі аб’яднанне BelPol. Публічнымі прадстаўнікамі першай ініцыятывы з’яўляюцца былыя афіцэры МУС Беларусі Аляксандр Азараў і Станіслаў Лупаносаў.
Азараў быў прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінета па аднаўленні правапарадку. У жніўні 2023 года КР вынесла яму вотум недаверу, Святлана Ціханоўская як кіраўнік АПК вызваліла яго ад пасады. З таго часу пазіцыя ў кабінеце застаецца вакантнай.
48-гадовы Азараў фігуруе ў складзе АПК, унесенага ў ліпені 2025 года Камітэтам дзяржбяспекі Беларусі ў пералік “тэрарыстычных арганізацый”. У лютым 2024 года ён быў завочна прыгавораны паводле 11 артыкулаў КК да 25 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў запасы прампрадукцыі на складах выраслі больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінуў 31 грамадзянін Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНайлепшая дынаміка росту ВРП за тры кварталы зафіксаваная ў Брэсцкай вобласці, найгоршая — у ВіцебскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПрырост сярэдняй шырокай грашовай масы ў 2027 годзе запланаваны на ўзроўні 14–16%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



