Генпракурор Швед абвінаваціў Латвію ў нацызме
10 кастрычніка, Позірк. Аб неабходнасці абароны насельніцтва ад “ўздзеяння нядобрасумленнага гістарычнага наратыву” заявіла намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда Наталля Карповіч на канферэнцыі “Прававая палітыка, навука, практыка — 2025” 9 кастрычніка ў Мінску.
“У прававым рэгуляванні адпаведных адносін Беларусь з’яўляецца прыкладам для іншых дзяржаў”, — сцвярджае яна (цытата паводле дзяржСМІ).
Генпракурор Андрэй Швед на мерапрыемстве, заяўленым як навукова-практычнае, сваё выступленне пабудаваў вакол тэмы “генацыду беларускага народа” і ўзбуджанага па ініцыятыве ведамства ў красавіку 2021 года адпаведнай крымінальнай справы.
“Кожны дзень устанаўліваюцца ўсё новыя факты. <…> Нам яшчэ дадаткова трэба праверыць не менш як 100 меркаваных месцаў масавага знішчэння мірнага насельніцтва”, — заявіў ён.
Паводле Шведа, ведамства накіравала 137 просьбаў аб аказанні прававой дапамогі па гэтай справе ў 33 дзяржавы, у тым ліку “аб допытах асоб, якія ўваходзілі ў склад карных батальёнаў”.
Просьбы праігнараваныя “практычна ўсімі дзяржавамі, якія сёння прапаведуюць і падтрымліваюць нацысцкую ідэалогію”, сказаў генпракурор. У гэтым кантэксце ён згадаў Латвію, ад якой “паступіла адмову ў выкананні даручэння з аргументацыяй аб тым, што яго выкананне супярэчыць нацыянальным інтарэсам Латвіі”.
Ідэалагізацыя гістарычнай навукі і актыўная эксплуатацыя гісторыі ў інтарэсах рэжыму Аляксандра Лукашэнкі працягваецца з 2020 года.
Улады падтрымліваюць прарасійскія і антыпольскія наратывы, сцвярджаюць нібыта наяўнасць ідэйнай сувязі паміж памагатымі нацыстаў у перыяд Другой сусветнай вайны і ўдзельнікамі масавых пратэстаў пяцігадовай даўніны.
Мінск актывізуе ў гэтым напрамку супрацоўніцтва з Масквой.
12 верасня ў Суздалі (РФ) адбылося пасяджэнне аб’яднанай калегіі наглядных ведамстваў дзвюх краін, прысвечанай “умацаванню традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцей і ўвекавечання памяці абаронцаў Айчыны, ахвяр нацызму і фашызму”, паведамляла прэс-служба расійскай Генпракуратуры.
Сярод іншага гаворка ішла аб “процідзеянні дэструктыўнай дзейнасці ў інфармацыйнай прасторы, накіраванай на разлажэнне расійскага грамадства, скажэнне гісторыі, дэстабілізацыю абстаноўкі ўнутры краіны, прапаганду і апраўданне неанацысцкай ідэалогіі, антырасійскіх поглядаў і русафобіі”.
“Спробы навязаць народу Расіі і Беларусі чужыя арыенціры” Красноў абавязаўся “спыняць <…> цвёрда і рашуча”.
За “адмаўленне генацыду беларускага народа” арт. 1302 КК прадугледжвае адказнасць у выглядзе пяці гадоў зняволення, за паўторнае парушэнне закона — ад трох да 10 гадоў пазбаўлення волі.

- Эканоміка
- Бяспека, ГрамадстваНовыя праграмы ў галіне метэаралогіі ў рамках Саюзнай дзяржавы не падтрыманыя — прадстаўнік БелгідраметаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет выдаў 143 папярэджанні аб неспрыяльных метэаз'явах, інфармаванне стала ранейшым на 27 хвілін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
