У Мінску сямігадовы хлопчык загінуў, выпаўшы з акна шостага паверха

11 лістапада, Позірк. У Мінску сямігадовы хлопчык загінуў, выпаўшы з акна шостага паверха, паведамляе Следчы камітэт.
Паводле папярэдняй інфармацыі, дзіця, якое знаходзілася дома з айчымам і чатырохгадовай сястрой, выпала з акна, абапёршыся на маскітную сетку. Мужчына ў гэты час знаходзіўся на кухні.
Відавочца выклікаў хуткую дапамогу і паведаміў пра здарэнне ў міліцыю. Дзіця даставілі ў бальніцу, аднак выратаваць яго не ўдалося.
СК заклікае бацькоў рэгулярна нагадваць дзецям аб правілах бяспечных паводзін, не пакідаць малалетніх без нагляду нават на непрацяглы час.
Рэкамендуецца абсталяваць усе вокны ў кватэры адмысловымі замыкалымі прыладамі і выкарыстоўваць іх па прызначэнні, не ставіць мэблю каля вокнаў, тлумачыць дзецям жыццёва важныя правілы бяспекі.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


