У апошні дзень 2025 года ў “спіс экстрэмістаў” дададзена 22 чалавекі

31 снежня, Позірк. У спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 31 снежня дададзена яшчэ 22 чалавекі. Цяпер у размешчаным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў пераліку 6.149 пазіцый.
Насупраць прозвішчаў 13 унесеных у спіс стаіць пазнака “судзімасць не пагашаная”. Гэта Ксенія Несцярук, Юлія Глушань, Ігар Астапук, Юрый Канаплёў, Віктар Гаўрылавец, Віктар Андрашчук, Уладзіслаў Пінчук, Арцём Сікорскі, Леанід Малахаў, Вольга Сітнік, Аляксей Аляксейчык (асуджаныя паводле розных частак арт. 3614 КК), а таксама Валянціна Логвін (ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 368, ч. 1, 2 арт. 3614) і Раман Долбік (арт. 342).
З пазнакай “адбывае пакаранне” ў спісе фігуруюць Анатоль Рыбак, Аляксандр Брылёў, Віктар Антушэвіч, Павел Петражыцкі (усе — ч. 1 і 2 арт. 3614), Аляксандра Дзмітрыева (ч. 2 арт. 367, ч. 1 арт. 342), Ілля Працэнка (ч. 1 арт. 368, ч. 1, 2 арт. 3614), Аляксандр Вайтко (ч. 1 арт. 130), Ілля Барыскевіч (арт. 3691).
У сувязі з заканчэннем тэрмінаў прыцягнення вызвалена ад адказнасці Ірына Нікалаева (ч. 1 арт. 130, ч. 3 арт. 361).
Ад пачатку года спіс МУС павялічыўся на 1.341 пазіцыю, у 2024 годзе апошнія змены ўносіліся 27 снежня, у 2023-м — 29 снежня.
У 2024 годзе спіс пашырыўся на 1.169 пазіцый, годам раней — на 1.387. Па выніках 2022 года (пералік пачалі весці з сакавіка) у ім было 2.252 пазіцыі.
Даведка “Позірку”:
- арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
- арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
- арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі;
- арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 367 — паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у тым ліку таго, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у тым ліку таго, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў.

- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінулі 37 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства

