Рыжанкоў і Лаўроў абмеркавалі сітуацыю ў Іране і Венесуэле, заявіўшы пра “недапушчальнасць умяшання ў справы іншых дзяржаў”
13 студзеня, Позірк. Сітуацыю ў Іране і Венесуэле, а таксама “актуальныя пытанні двухбаковых адносін і графік маючых адбыцца сустрэч і мерапрыемстваў на вышэйшым і высокім узроўнях” абмеркавалі па тэлефоне міністры замежных спраў Беларусі і Расіі Максім Рыжанкоў і Сяргей Лаўроў.
Як паведаміў МЗС Беларусі, міністры “адзначылі недапушчальнасць замежнага ўмяшання ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў і выказалі надзею на больш хуткае ўрэгуляванне становішча ў Іране”.
Масавыя пратэсты ў Іране працягваюцца з канца снежня 2025 года. Хваляванні пачаліся на фоне эканамічнага крызісу, але пасля перараслі ў патрабаванні звяржэння ўлады на чале з “духоўным лідарам” — аяталой Алі Хаменеі.
Пратэстамі ў Іране ахопленыя ўсе буйныя гарады. Улады традыцыйна ўжываюць гвалт для падаўлення вулічнай актыўнасці. Паводле звестак шэрагу праваабарончых арганізацый, лік загінулых удзельнікаў пратэстаў ідзе на тысячы. Дакладную інфармацыю атрымаць не ўдаецца, паколькі ў краіне ўжо некалькі дзён адключаны інтэрнэт.
Паралельна праходзяць і праўладныя выступленні.
Пры гэтым прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 12 студзеня заявіў аб намеры ўвесці 25%-е гандлёвыя пошліны ў дачыненні да краін, якія супрацоўнічаюць з Іранам, разглядаецца опцыя ваеннага ўмяшання. Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў сваіх грамадзян пакінуць Іран.
ЗША нанеслі ўдары па аб’ектах на тэрыторыі Венесуэлы ў ноч на 3 студзеня паводле распараджэння Трампа. У выніку былі выкрадзеныя і перапраўленыя ў ЗША прэзідэнт краіны Нікалас Мадура з жонкай.
У той жа дзень Рыжанкоў і Лаўроў правялі, паводле інфармацыі МЗС Расіі, “абмен думкамі аб сітуацыі вакол Венесуэлы”.
“Падкрэслена, што Масква і Мінск адзіныя ў рашучым асуджэнні агрэсіі, учыненай ЗША супраць суверэннай дзяржавы ў парушэнне міжнародна-прававых нормаў. Акцэнтаваная безумоўная неабходнасць неадкладна вызваліць законнага прэзідэнта Венесуэлы Н.Мадуру і яго жонку, вярнуць іх у сталіцу краіны [з ЗША] і аднавіць Н.Мадуру на пасадзе кіраўніка дзяржавы”, — гаварылася ў прэс-рэлізе МЗС Расіі.
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа палях ГА ААН Ціханоўская заклікала знайсці прызнаванае ўсімі рашэнне для беларусаў, якія засталіся без дакументаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 180 дзён запар фіксуе спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства



