Беларус спрабаваў увезці ў Літву цыгарэты на 331 тыс. еўра, яго аўтамабіль канфіскаваны

6 лютага, Позірк. У пункце пропуску Шальчынінкай (з беларускага боку Беняконі) літоўскія мытнікі канфіскавалі ў грамадзяніна Беларусі аўтамабіль “Сітраен С5”, на якім ён спрабаваў увезці ў краіну буйную партыю цыгарэт.
Як паведамляе мытнае ведамства Літвы, перахоплена 1.340 цыгарэт, іх кошт ацэнены ў 331,65 еўра, кошт аўтамабіля складае 4.250 еўра.
Адзначаецца, што тое, што адбылося з’яўляецца “важным сігналам для ўсіх” — “нават невялікая колькасць кантрабандных тавараў можа прывесці да таго, што арыштуюць транспарт”.
Паведамляецца, што на памежным пераходзе Шальчынінкай у 2025 годзе зафіксавана 681 адміністрацыйнае правапарушэнне на суму каля 2 млн еўра (штрафы, канфіскацыі), у пункце пропуску Мядзінінкай (Каменны Лог) — 735 (1,5 млн.еўра).
Вялікай праблемай для Літвы стала ў канцы мінулага года кантрабанда цыгарэт з Беларусі з дапамогай паветраных шароў. Праз гэта неаднаразова прыпынялі працы аэрапорты ў Вільнюсе і Каунасе. З 29 кастрычніка па 19 лістапада Літва закрывала мяжу з Беларуссю.
9 снежня мінулага года літоўскі ўрад абвясціў экстрэмальную сітуацыю дзяржаўнага ўзроўню праз “гібрыдную атаку Беларусі”. Рашэнне было прынятае “ў сувязі з пагрозай нацыянальнай бяспецы дзяржавы і небяспекай для жыцця і здароўя людзей, а таксама для маёмасці і (або) навакольнага асяроддзя, стваранага тым, што на тэрыторыю Літвы з Беларусі запускаюцца паветраныя шары, якія перавозяць кантрабанду”.

- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЛатушка назваў сустрэчу Сікорскага з Рыжанковым "мінімальным з магчымых узроўнем камунікацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтатслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


