40-гадовая жанчына загінула ў ДТЗ пад Маладзечнам

8 лютага, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Маладзечанскім раёне паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці.
Аварыя здарылася 7 лютага каля 19:35 на 33-м кіламетры аўтадарогі Н-8244 Ракаў — Караблі — Хажова паблізу вёскі Хажова.
“51-гадовы кіроўца, рухаючыся на аўтамабілі Pontiac Vibe <…>, здзейсніў наезд на 40-гадовую жанчыну-пешахода, якая, паводле папярэдняй інфармацыі, знаходзілася на праезнай частцы”, — адзначае ДАІ.
У выніку ДТЗ пешаход ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння.
Паводле звестак Дзяржаўтаінспекцыі, загінулая не была пазначаная святлоадбівальнымі элементамі.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
“Толькі за мінулыя суткі на Міншчыне супрацоўнікамі ДАІ выяўлена 152 парушэнні з боку пешаходаў, з якіх 33 знаходзіліся ў нецвярозым выглядзе і былі прыбраныя з праезнай часткі, 89 парушальнікаў, таксама падвергнулі сваё жыццё небяспецы, не пазначыўшы сябе святлоадбівальнымі элементамі”, — собщается ў рэлізе.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



