Адзіны ў Беларусі падводны дрон Chasing M2 Pro выкарыстоўваецца ТРВОДам у Гродне — МНС

8 лютага, Позірк. У Гродзенскім абласным аддзяленні Рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (ТРВОД) “паспяхова ўкаранёны ў працу” адзіны ў Беларусі падводны робат Chasing M2 Pro, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Заяўляецца, што робат “апускаецца на глыбіню да 150 метраў, ён абсталяваны магутным пражэктарам для працы ў каламутнай вадзе”. Кіруецца ён “дыстанцыйна праз 200-метровы кабель, з дапамогай рукі-захопу ўмее падымаць прадметы”.
“Падводны робат здольны працаваць пры тэмпературах ад мінус 10 да плюс 45 градусаў, умее ўтрымліваць зададзеную глыбіню і аўтаматычна стабілізаваць становішча нават на плыні. Дадатковы пражэктар на 12.000 люмен дае выразны малюнак у каламутнай вадзе”, — паведаміў вадалаз манеўрана-пошукавай групы гродзенскай абласной арганізацыі ТРВОД Ягор Шаўлюкевіч.
Падводны робат “дазваляе паскорыць і засцерагчы пошукавыя работы, абследаваць цяжкадаступныя і глыбокія ўчасткі вадаёмаў, а таксама праводзіць маніторынг гідратэхнічных збудаванняў”, адзначае ведамства.
Дроны Chasing M2 Pro вырабляюцца ў Кітаі з 2021 года. У Беларусі іх можна купіць па папярэдняй замове, у прыватнасці, на спецыялізаваным сайце undrone.by. Кошт адзінкі — 19.950 рублёў.

- ПалітыкаЗ пачатку траўня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 2.345 спробаў нелегальнага пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- У Беларусі вучыцца каля 150 грамадзян Зімбабвэ — СергеенкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка