КДБ дадаў у “спіс тэрарыстаў” дзевяць чалавек

9 лютага, Позірк. Дзевяць новых прозвішчаў фігуруе ў абноўленым 6 лютага спісе “асоб, што маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”, які Камітэт дзяржаўнай бяспекі апублікаваў 9 лютага ў сваім тэлеграм-канале.
У пералік унесеныя Аляксандр Вайтко, Сяргей Пахомаў, Яўген Дорахаў, Канстанцін Бойка, Вячаслаў Папшо, Уладзіслаў Сінкевіч, Дзмітрый Данільчык, Таццяна Шчатко і Аляксандр Хазееў.
Шчатко і Хазееў дададзеныя ў спіс як асобы, прызнаныя вінаватымі паводле арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі), астатнія — паводле арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).
Дорахаў значыцца ў актуальным спісе палітвязняў, Данільчык і Папшо — у ліку былых палітвязняў.
Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, Папшо — грамадзянін Літвы. Ён быў сярод вязняў, што былі вызваленыя і вывезеныя з Беларусі 13 снежня 2025 года ў рамках дамоўленасцей паміж Мінскам і Вашынгтонам.
Вайтко 31 снежня 2025 года ўнесены ў спіс “асоб, што маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці” з пазнакай “адбывае пакаранне”, Шчатко 23 студзеня 2026-га — з пазнакай “судзімасць не пагашаная”. Апошняя, як правіла, азначае, што вынесены вырак, не звязаны з пазбаўленнем волі.
Абвешчаным “тэрарыстамі” зняволеным сярод іншага забаронена атрымліваць грашовыя пераводы. Гэта азначае, што яны не маюць ніякіх грашовых сродкаў у месцах пазбаўлення свабоды і не могуць набываць прадукты ў краме пры калоніі. Гэта стварае для “прызнаных тэрарыстамі” цяжэйшыя ўмовы адбывання пакарання ў параўнанні з іншымі зняволенымі.
17 лістапада 2025 года эксперты ААН заклікалі афіцыйны Мінск прывесці нацыянальнае антытэрарыстычнае і антыэкстрэмісцкае заканадаўства ў адпаведнасць з міжнародным правам.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
