Мінск 19:18

Начальнікі генштабоў Беларусі і Славакіі назвалі налёт іранскіх дронаў на Азербайджан дзеяннямі, што супярэчаць нормам міжнароднага права — СМІ

Будынак Міністэрства абароны Азербайджана
Ілюстрацыйнае фота: mod.gov.az

7 сакавіка, Позірк. На наступны дзень пасля ўдару іранскіх беспілотнікаў па заходняй частцы Азербайджана з першым намеснікам міністра абароны — начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сіл гэтай краіны Керымам Веліевым звязаліся яго калегі з Беларусі і Славакіі — Павел Муравейка і Даніэль Змека адпаведна, паведамляе азербайджанскае інфармацыйнае агенцтва Trend са спасылкай на Мінабароны паўднёвакаўказскай дзяржавы.

Паводле інфармацыі медыя, адбыўся “грунтоўны абмен меркаваннямі па сітуацыі ў рэгіёне, пытаннях бяспекі, а таксама вайсковай супрацы паміж краінамі”.

“Начальнікі генеральных штабоў таксама закранулі атакі беспілотных лятучых апаратаў узброеных сіл Ірана па грамадзянскай інфраструктуры на тэрыторыі Нахчыванскай Аўтаномнай Рэспублікі Азербайджанскай Рэспублікі, асабліва падкрэсліўшы, што падобныя дзеянні супярэчаць нормам міжнароднага права. Генерал-палкоўнік Керым Веліеў падзякаваў калегам за іх пазіцыю і аказаную падтрымку”, — гаворыцца ў матэрыяле (пры перакладзе на беларускую мову захаваныя асаблівасці напісання ў арыгінальным тэксце).

5 сакавіка іранскія беспілотнікі нанеслі ўдары па горадзе Нахічэвань у Азербайджане. У выніку траплення аднаго дрона пацярпеў будынак аэрапорта, іншы ўпаў ля будынка школы ў вёсцы Шэкерабад.

Урад Азербайджана выказаў пратэст у сувязі з атакамі і запатрабаваў ад Тэгерана “даць тлумачэнні па гэтым пытанні і зрабіць неабходныя тэрміновыя захады для прадухілення паўтарэння падобных інцыдэнтаў у будучыні”. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў назваў атаку на Нахічэвань “тэрарыстычным актам”.

Іран абверг сваё дачыненне да ўдару, але паабяцаў правесці расследаванне.

Увечары 6 сакавіка ўлады Азербайджана паведамілі пра прадухіленне тэрактаў, якія нібыта рыхтаваў на тэрыторыі краіны іранскі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі, у тым ліку на нафтаправодзе, у дачыненні да амбасады Ізраіля і сінагогі.

На наступны дзень пасля паветранага нападу міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў у тэлефоннай размове са сваім азербайджанскім калегам Джэйхунам Байрамавым абмеркаваў сітуацыю на Блізкім Усходзе, выказаў “словы шчырай падтрымкі” кіраўніцтву Азербайджана і “дружалюбнаму азербайджанскаму народу”.

Праз некалькі гадзін прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын выказаў “шчырую падтрымку на адрас кіраўніцтва <…> і дружалюбнага азербайджанскага народа” ў тэлефоннай размове з кіраўніком урада гэтай краіны Алі Асадавым.

7 сакавіка агенцтва “Азертадж” паведаміла, што кіраўніку аднапалатнага парламента Азербайджана (Мілі Меджліса) Сахібе Гафаравай патэлефанавала старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава. Адзначаецца, што бакі абмяняліся “меркаваннямі пра падзеі, якія адбываюцца ў рэгіёне”.

Качанава, як заяўляе медыя, “выказала занепакоенасць у сувязі з атакамі дронаў на Нахчыванскую Аўтаномную Рэспубліку з боку Ірана”, а таксама “шкадаванне праз тое, што падчас гэтых атак пацярпелі мірныя жыхары”, зычыла “параненым як найхутчэй акрыяць”.

Налёт іранскіх дронаў на Азербайджан адбыўся на фоне канфлікту, які разгараецца на Блізкім Усходзе.

Ранкам 28 лютага Ізраіль і ЗША пасля правалу перамоваў па ядзернай праграме Тэгерана распачалі ваенныя аперацыі супраць рэжыму аятолаў у Іране. Вярхоўны лідар Алі Хаменеі, які знаходзіўся ва ўладзе з 1989 года, быў забіты на пачатку баявых дзеянняў.

МЗС Азербайджана падзякаваў у тым ліку Беларусі за салідарнасць пасля атакі іранскіх БПЛА, Расія не згаданая

6 сакавіка, Позірк. МЗС Азербайджана ўключыла афіцыйны беларускі сцяг у інфаграфіку да свайго паведамлення з удзячнасцю за салідарнасць пасля атакі іранскіх дронаў у Нахічавані. Агулам размешчана 40 сцягоў дзяржаў і шэсць эмблем міжнародных арганізацый: ААН, Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва, Арганізацыі цюркскіх …
Падзяліцца: