ЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі

24 красавіка, Позірк. Краінам — членам Еўрасаюза з 24 траўня 2026 года будзе забаронена “прама ці ўскосна ўдзельнічаць у любых здзелках з крыптаактывамі або лічбавымі валютамі цэнтральных банкаў, пералічанымі ў Дадатку XXXIV, а таксама надаваць якую-небудзь падтрымку ў развіцці такіх крыптаактываў або лічбавых валют цэнтральных банкаў“.
Такое абмежаванне прадугледжана новымі санкцыямі ЕС у дачыненні да Беларусі, зацверджанымі Саветам Еўрапейскага саюза 23 красавіка. Пры гэтым у згаданым дадатку фігуруе “беларускі лічбавы рубель“.
Савет ЕС тлумачыць, што “Нацыянальны банк Беларусі рыхтуецца да запуску беларускага лічбавага рубля, які, як чакаецца, будзе ўведзены ў абарачэнне ў другой палове 2026 года і будзе паступова выкарыстоўвацца гаспадарчымі суб’ектамі, дзяржаўнымі органамі і фізічнымі асобамі, а таксама паміж імі і аператарамі з трэціх краін“.
Адзначаецца, што, “хоць праект усё яшчэ знаходзіцца на падрыхтоўчай стадыі, лічбавы рубель, у прыватнасці, прызначаны для стварэння аплатнай сістэмы, якая абараняе беларускіх асоб ад наступстваў абмежавальных мер, прадугледжаных рэгламентам (ЕС) № 765/2006“ (раней прынятыя санкцыі Еўрасаюза. — “Позірк”.).
У сувязі з гэтым новае рашэнне “ўводзіць забарону на ўдзел, прама ці ўскосна, у любых аперацыях з такой лічбавай валютай цэнтральнага банка Беларусі альбо на наданне якой-небудзь падтрымкі распрацоўцы такога праекта”. “Гэтае рашэнне таксама прадугледжвае абмежаваны перыяд для спарадкаванага спынення дзеючых кантрактаў”, — тлумачыцца ў дакуменце.
Адзначаецца, што Савет ЕС “абмяжоўвае наданне паслуг, непасрэдна звязаных з турыстычнай дзейнасцю ў Беларусі, “у прыватнасці тых, якія класіфікуюцца ў класах 7471 і 7472 класіфікацыі асноўных прадуктаў, як яна выкладзена ў выданні статыстычнага ўпраўлення ААН (гаворка пра паслугі турагенцтваў, тураператараў, экскурсаводаў. — “Позірк”.).
Паведамляецца, што гэта робіцца “з мэтай скарачэння даходаў, якія Беларусь атрымлівае ад такіх паслуг, і стрымлівання прасоўвання неабавязковых паездак і забаўляльных мерапрыемстваў у Беларусь, асабліва ва ўмовах, калі грамадзяне Саюза сутыкаюцца з падвышанай рызыкай адвольнага арышту і ўтрымання пад вартай, а консульская абарона для асоб з падвойным грамадзянствам абмежаваная“.
Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”
Гл. таксама:
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым знізілася прадукцыйнасць працы, год таму быў рост (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаНародны саюз Германіі па догляду за ваеннымі магіламі не вядзе дзейнасць у Беларусі пасля прымусовага закрыцця мінскага офіса — МЗС ФРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



