Юнак патануў у возеры ў Мазырскім раёне

16 траўня, Позірк. 15-гадовы юнак патануў у возеры Казенскім каля вёскі Дразды (Мазырскі раён), паведамляе Гомельская абласная арганізацыя Таварыства ратавання на водах (ТРВОД).
Паводле папярэдняй інфармацыі, кампанія падлеткаў 16 траўня адпачывала на беразе возера — “у месцы, не прызначаным для купання”.
“У нейкі момант 15-гадовы хлопец пайшоў купацца, скокнуў у ваду і на паверхні не з’явіўся. На пошукі падлетка былі накіраваныя службы ратавання. Работнікамі ТРВОД на адлегласці каля 10 метраў (глыбіня каля 3 м) было знойдзенае і выцягнутае цела хлопчыка”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі ТРВОД, у 2025 годзе зарэгістравана 492 здарэнні на вадаёмах, у тым ліку 54 — з непаўналетнімі (у 2024-м — 586 і 75 адпаведна; -16% і -28%).
Ад утаплення загінула 278 чалавек (368; -24,5%), у тым ліку 12 непаўналетніх (22; -45,5%).

- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ многіх рэгіёнах Беларусі выпарэнне перавышае ападкі — прадстаўніца Інстытута прыродакарыстання НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 15 чэрвеня—19 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 985 дзён сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

