Мінск 10:41

У Лепелі патануў мужчына — яго цела з возера дастаў сын

Фота: МНС

17 траўня, Позірк. Пра гібель на вадзе ў Лепелі (Віцебская вобласць) мужчыны 1962 года нараджэння паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Напярэдадні ў 21:40 у МНС паступіла паведамленне аб тым, што “на возеры Лепельскае па завулку Мяльнечнаму патануў мужчына”, гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што цела загінулага “на адлегласці двух метраў ад берага ў вадзе выявіў яго сын і дастаў на бераг”.

“Па факце здарэння следчымі органамі праводзіцца праверка”, — паведамілі ў МНС.

16 траўня паведамлялася, што ў возеры Козенскім каля вёскі Дразды Мазырскага раёна (Гомельская вобласць) патануў 15-гадовы падлетак.

Згодна з інфармацыяй Рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (ТРВОД), у 2025 годзе зарэгістраваныя 492 здарэнні на вадаёмах, у тым ліку 54 — з непаўналетнімі (у 2024-м — 586 і 75 адпаведна; -16% і -28%).

Ад утаплення загінула 278 чалавек (368; -24,5%), у тым ліку 12 непаўналетніх (22; -45,5%).

Падзяліцца: