Рыжанкоў абмеркаваў амбасадарам Венесуэлы, які завяршае працу ў Мінску, планы сумесных мерапрыемстваў

19 траўня, Позірк. “Зверку гадзіннікаў па найбольш актуальных пытаннях двухбаковага ўзаемадзеяння” правялі 19 траўня міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў і амбасадар Венесуэлы Франклін Рамірэс Араке, які завяршае працу ў Мінску.
Паводле інфармацыі прэс-службы МЗС Беларусі, бакі таксама “абмеркавалі планы па правядзенні сумесных мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву і адзначылі ўзаемную падтрымку на міжнародных пляцоўках”.
Рыжанкоў, як заяўлена, пацвердзіў “нязменную пазіцыю Беларусі ў падтрымку суверэнітэту Венесуэлы” і выказаў дыпламату ўдзячнасць “за плённую дзейнасць і асабісты ўнёсак у развіццё беларуска-венесуэльскіх стасункаў, заснаваных на ўзаемным даверы і павазе”.
Адметна, што летась — нягледзячы на наяўнасць венесуэльскага амбасадара ў Беларусі — Аляксандр Лукашэнка двойчы (25 лістапада і 11 снежня) сустракаўся ў Мінску з амбасадарам Венесуэлы ў Расіі Хесусам Рафаэлем Саласарам Веласкесам. На першай сустрэчы палітык перадаў праз дыпламата запрашэнне Нікаласу Мадуру наведаць Беларусь, а на другой заявіў пра “нейкае рашэнне”, якое мае быць прынятае пасля ўзгаднення з Мадурам.
У ноч на 3 студзеня 2026 года Злучаныя Штаты Амерыкі на распараджэнне прэзідэнта Дональда Трампа нанеслі ўдары па аб’ектах на тэрыторыі Венесуэлы. У рамках аперацыі Мадура і яго жонка Сілія Флорэс былі выкрадзеныя і перапраўленыя ў ЗША.
На цырымоніі ўручэння прэмій “За духоўнае адраджэнне” 8 студзеня Лукашэнка заявіў, што ў аперацыі па захопе Мадуры “была змова і здрада”. Сам захоп Мадуры ён назваў “мярзотным мерапрыемствам”, а магчымасць паўтарэння падобнага сцэнарыю ў Беларусі “нерэальнай”.

- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі зніжаюцца тэмпы жыллёвага будаўніцтваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСярэднясутачны паказчык міграцыйнага ціску на мяжы ЕС з Беларуссю ў траўні вышэйшы, чым у рэкордным красавікуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–18 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка


