Мінск 11:02

У Шумілінскім раёне патануў пенсіянер — у штучным вадаёме ў двары прыватнага дома

Ілюстрацыя: МНС

24 траўня, Позірк. Пра ўтапленне ў Шумілінскім раёне (Віцебская вобласць) мужчыны 1956 года нараджэння паведамляецца ў сутачнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Адзначаецца, што 23 траўня ў 18:30 у МНС паступіла паведамленне аб “выяўленні патанулага мужчыны ў штучным вадаёме на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў вёсцы Дворышча”.

Пенсіянер выняты з вады супрацоўнікамі МНС, гаворыцца ў зводцы.

Згодна з інфармацыяй Рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (ТРВОД), у 2025 годзе зарэгістраваныя 492 здарэнні на вадаёмах, у тым ліку 54 — з непаўналетнімі (у 2024-м — 586 і 75 адпаведна; -16% і -28%).

Ад утаплення загінула 278 чалавек (368; -24,5%), у тым ліку 12 непаўналетніх (22; -45,5%).

У Лепелі патануў мужчына — яго цела з возера дастаў сын

17 траўня, Позірк. Пра гібель на вадзе ў Лепелі (Віцебская вобласць) мужчыны 1962 года нараджэння паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Напярэдадні ў 21:40 у МНС паступіла паведамленне аб тым, што "на возеры Лепельскае па завулку Мяльнечнаму патануў мужчына", гаворыцца ў …
Падзяліцца: