Для прывядзення да ладу дзіцячых пляцоўках у Крычаве спатрэбілася ўмяшанне КДК

25 траўня, Позірк. Для прывядзення да ладу дзіцячых гульнявых пляцовак у Крычаве (Магілёўская вобласць) спатрэбілася ўмяшанне Камітэта дзяржаўнага кантролю, вынікае з інфармацыі прэс-службы КДК.
Паводле інфармацыі ведамства, супрацоўнікі КДК па Магілёўскай вобласці правялі “маніторынг добраўпарадкавання населеных пунктаў”, цяпер мясцовыя ўлады “робяць задады па навядзенні парадку”.
У Крычаве, горадзе з насельніцтвам 23 тыс. чалавек, на вул. Паўднёвай замененая разбураная агароджа дзіцячай пляцоўкі, пафарбаваныя лаўкі, скошаная трава, убранае аварыйнае абсталяванне і бытавое смецце, з прылеглай тэрыторыі вывезеныя небяспечныя будаўнічыя адкіды.
Аналагічныя работы па ліквідацыі заўвагаў кантралёраў праведзеныя яшчэ на трох дзіцячых пляцоўках раённага цэнтра.
19 траўня паведамлялася, што пракуратура Барысаўскага раёна (Менская вобласць) выявіла “парушэнні заканадаўства аб бяспецы жыццядзейнасці непаўналетніх” на дзіцячых пляцоўках Барысава.
Тады прэс-служба ведамства адзначыла, што “выяўленая адсутнасць ключавых элементаў абсталявання: сядзенняў на арэлях, пяску ў пясочніцах, асобных частак гульнявых комплексаў”: “Некаторыя канструкцыі былі пашкоджаныя, напрыклад, часткова або цалкам страчаныя элементы лаваў, уключаючы апоры для спіны”.
Пракуратура знайшла траўманебяспечныя элементы: металічныя канструкцыі, якія выпіраюць з зямлі, бетонныя падставы з вострымі бакамі, якія могуць нанесці шкоду здароўю дзяцей, “прыкметы зносу і карозіі абсталявання”.
Пра выяўленне фактаў “знаходжання гульнявога абсталявання на дзіцячых пляцоўках у неналежным стане” паведамляла летась у чэрвені пракуратура Мінска.
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


