Мінск 17:12

Літоўскія памежнікі дасталі з ракі плыт з беларускімі цыгарэтамі

Фота: САДМ

27 траўня, Позірк. Супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ) дасталі з ракі Нярыс (у Беларусі — Вілія) плыт з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі, паведаміла 27 траўня ведамства.

Адзначаецца, што 25 траўня памежнікі заўважылі прыкладна за 30 метраў ад берага “падазроны аб’ект: прадмет у форме сняжынкі (шасцівугольніка), які быў часткова пагружаны ў ваду і затрымаўся сярод водных раслін і галінак”.

Выкарыстаўшы службовую лодку, супрацоўнікі САДМ даставілі металічную канструкцыю на бераг і затым на памежную заставу. Канфіскавана 2.250 пачкаў цыгарэт “NZ Gold” з беларускімі акцызнымі маркамі, загорнутых у чорную поліэтыленавую плёнку.

Кошт грузу складае 12.397 еўра. Распачатае дасудовае расследаванне.

Памежная служба адзначае, што яе супрацоўнікі з кантрабандай беларускіх цыгарэт па вадзе апошнім часам сутыкаюцца рэдка. “Цяпер увага кантрабандыстаў засяроджаная на “паветранай пошце” — дронах і паветраных шарах”, — гаворыцца ў паведамленні.

Падзяліцца: