Долар, еўра і юань падаражэлі на біржавых таргах 3 чэрвеня

3 чэрвеня, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 3 чэрвеня.
Курс долара вырас да 2,8053 рубля (+0,28%; +0,0077), еўра — да 3,256 (+0,3%; +0,0096), юаня — да 4,1289 за 10 (+0,57%; +0,0235).
Расійскі рубель патаннеў да 3,8263 за 100 (-0,43%; -0,0164).
На мінулым працоўным тыдні (25-29 траўня) курс долара вырас на 0,34% (з 2,7506 да 2,76), юаня — на 0,14% (з 4,0487 да 4,0544 за 10), еўра — на 0,87% (з 3,1832 да 3,2109); расійскага рубля — знізіўся на 0,12% (з 3,8586 да 3,854 за 100).
Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ЗША да нацыянальнай валюты па выніках пяці месяцаў 2026 года, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.
За гэты перыяд афіцыйны курс долара ў Беларусі знізіўся на 4,93% (з 2,9027 да 2,7596 рубля). На першым месцы Расія — 9,21% (з 78,2267 да 71,0224 рубля), на трэцім — Арменія — 3,46% (з 381,36 да 368,18 драма). За імі ідуць Казахстан, дзе долар патаннеў на 3,31% (з 502,57 да 485,95 тэнге), Грузія — 0,96% (з 2,6951 да 2,6693 лары), Узбекістан — 0,23% (з 12.025,33 да 11.997, 83 сума) і Таджыкістан — 0,05% (з 9,2513 да 9,24654 самані).
Амерыканская валюта стала даражэйшай ва Украіне — на 4,43% (з 42,3878 да 44,2653 грыўны), Малдове — на 3,21% (з 16,7925 да 17,3317 лея), Латвіі, Літве, Эстоніі — на 0,90% (з 0,8511 да 0,8588 еўра) і Кыргызстане — на 0,04% (з 87,4177 да 87,45 сома).

- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка91% экспарту прадпрыемстваў канцэрна "Беллегпрам" прыпадае на Расію, геаграфія паставак скарачаецца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурсы куплі і продажу наяўнага долара ў траўні прадэманстравалі рознанакіраваную дынаміку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 траўня — 2 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавысіла 2,6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
