Больш за 30 ператрусаў прайшло ў Беларусі па “справе ЕГУ” — праваабаронцы

4 чэрвеня, Позірк. Праваабарончаму цэнтру “Вясна” вядома ўжо больш чым пра 30 ператрусаў у выпускнікоў, студэнтаў і іншых датычных да Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) грамадзян, а таксама іх сваякоў.
Паводле інфармацыі “Вясны”, ператрусы праходзяць у межах крымінальнай справы за спрыянне і фінансаванне “экстрэмісцкай дзейнасці”, каб прымусіць студэнтаў вярнуцца з Літвы. Праваабаронцы падкрэсліваюць, што “КДБ ідзе на цынічны шантаж — пагражае крымінальным пераследам іх бацькам”.
Бацькоў вымушаюць звязвацца з дзецьмі, якія вучацца ў ЕГУ і жывуць у Літве, каб тыя забралі дакументы з ВНУ і вярнуліся ў Беларусь. Ім даюць да 10 дзён на выключэнне з універсітэта, пры гэтым сілавікі заяўляюць: калі дзеці не адлічацца, па крымінальнай справе будуць затрыманыя іх бацькі. Сваякі некаторых студэнтаў ужо затрыманыя, адзначае “Вясна”.
Ператрусы і допыты адбываліся 2, 3 і 4 чэрвеня па ўсёй краіне.
Таксама КДБ прыходзіць да выпускнікоў універсітэта (як мінімум якія скончылі ВНУ ў 2019-2025 гадах) і патрабуе паказаць дыпломы. Тым, хто ўніверсітэт ужо скончыў, нібыта нішто не пагражае. Пра гэта паведаміла праваабарончая інріцыятыва MAYDAYMog, якой вядома пра ператрус у бацькоў былога студэнта ЕГУ. Сілавікі пасля ператрусу запатрабавалі, каб выпускнік даслаў ім электронным спосабам копію дыплома, які пацвярджае заканчэнне навучання ва ўніверсітэце — у такім выпадку малады чалавек нібыта “пазбегне пакарання”.
Юрыст “Вясны” Святлана Галаўнёва адзначае, што прызнанне ЕГУ “экстрэмісцкім фарміраваннем” і далейшы пераслед студэнтаў з’яўляюцца “парушэннем шэрагу правоў чалавека, у тым ліку права на адукацыю, акадэмічнай свабоды і свабоды выказвання меркавання, а таксама стандартаў справядлівага судовага разбору”.
“Гэта яшчэ адзін прыклад транснацыянальнага пераследу і можа разглядацца як працяг злачынстваў супраць чалавечнасці”, — падкрэслівае юрыст.
Студэнтам, “калі да іх яшчэ не прыходзілі”, Галаўнева раіць “падрыхтавацца да гэтага, а таксама падрыхтаваць бацькоў да магчымых ператрусаў жылля і ціску”. Яна рэкамендуе не захоўваць значныя сумы наяўных грошай і лішнія тэлефоны, планшэты.
14 красавіка 2026 года Вярхоўны суд Беларусі прызнаў ЕГУ і структурныя падраздзяленні “экстрэмісцкай арганізацыяй“, чыя дзейнасць на тэрыторыі краіны забароненая. Пра рашэнне абвясціў Дзмітрый Брылёў — начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры, якая звярнулася ў суд з адпаведнай заявай на падставе закона “Аб супрацьдзеянні экстрэмізму“.
На наступны дзень міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс назваў гэтае рашэнне абуральным, ахарактарызаваў яго як “чарговы варожы акт рэжыму [Аляксандра] Лукашэнкі супраць Літвы і ЕС“ і выказаў гатоўнасць “падтрымаць супольнасць ЕГУ“.
16 красавіка МЗС Літвы выказаў Беларусі “рашучы пратэст“ у сувязі з прызнаннем ЕГУ “экстрэмісцкай арганізацыяй”. Знешнепалітычнае ведамства расцаніла гэтае рашэнне як “палітычна матываванае, неабгрунтаванае і такім, якое парушае прынцыпы міжнароднага права, а таксама суверэнітэт Літоўскай Рэспублікі”. Выпадак, калі вышэйшая навучальная ўстанова, якая законна працуе ў іншай дзяржаве, абвяшчаецца “экстрэмісцкай арганізацыяй”, МЗС назваў беспрэцэдэнтным.
Як паведамлялася раней, студэнты з Беларусі складаюць большасць у ЕГУ — каля 74% усіх студэнтаў універсітэта.
Пасля прызнання ЕГУ “экстрэмісцкай арганізацыяй” яго пакінула каля 100 студэнтаў.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваДзікія жывёлы ўсё часцей прыходзяць у населеныя пункты ў пошуку ежы — Мінпрыроды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



