Данія працягвае натхняць беларусаў на барацьбу за свабоду — Ціханоўская

5 чэрвеня, Позірк. Данія працягвае натхняць беларусаў на барацьбу за свабоду, адзначыла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, віншуючы 5 чэрвеня гэтую краіну з Днём Канстытуцыі.
Паводле слоў палітыка, Данія з’яўляецца сусветным лідарам у галіне дэмакратыі і правоў чалавека.
“Дзякуй за падтрымку народа Беларусі і за дапамогу ў прыцягненні рэжыму да адказнасці за яго злачынствы”, — напісала яна на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Апошні раз Ціханоўская была ў Даніі ў кастрычніку 2025 года — яна ўдзельнічала ў VII саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Капенгагене на запрашэнне дацкага прэм’ер-міністра Мэтэ Фрэдэрыксэн і прэзідэнта Еўрапейскага савета Антоніу Кошты.
Данія паслядоўна падтрымлівае беларускія дэмакратычныя сілы, удзельнічае ў фармаванні Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі палітвязням.
1 чэрвеня Фрэдэрыксэн забяспечыла сабе трэці тэрмін на пасадзе прэм’ера, сфармаваўшы новы ўрад Даніі пасля працяглых кааліцыйных перамоў. Ціханоўская, віншуючы Фрэдэрыксэн, выказала спадзеў на працяг шчыльнай супрацы.
Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 5 чэрвеня народ Даніі з Днём Канстытуцыі, выказаў жаданне аднавіць партнёрства з краінай.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



