Ціханоўская падзякавала ўсяленскаму патрыярху Варфаламею за падтрымку беларускай парафіі ў Вільнюсе

7 чэрвеня, Позірк. Беларускія дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская перадала ліст кіраўніку Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы ўсяленскаму патрыярху Варфаламею, паведамляе прэс-служба палітыка.
Адзначаецца, што ліст Варфаламею, які прыбыў у Вільнюс, перадаў дыпламатычны дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі, для гэтага ён наведаў боскую літургію, якую правёў усяленскі патрыярх.
Ціханоўская ў лісце “падзякавала патрыярху за блаславенне на стварэнне беларускай праваслаўнай парафіі ў Вільнюсе, а таксама за падтрымку праваслаўных беларусаў у выгнанні”, гаворыцца ў паведамленні.
“Ад імя беларусаў у Літве хачу выказаць глыбокую ўдзячнасць за ваш клопат пра беларускую праваслаўную супольнасць, за падтрымку парафіі ў Вільнюсе і за пастырскую апеку, якую Усяленскі патрыярхат аказвае беларусам у розных краінах свету. Для многіх нашых суайчыннікаў гэта стала знакам надзеі і сведчаннем таго, што ў цяжкія часы беларусы не засталіся сам-насам са сваімі выпрабаваннямі”, — заяўляе ў пасланні палітык.
Таксама яна падкрэсліла, што “сёння сотні тысяч беларусаў былі вымушаныя апынуцца за межамі радзімы і шукаюць не толькі бяспекі, але і духоўнай падтрымкі”. Менавіта таму, паводле слоў палітыка, “асаблівае значэнне мае магчымасць знаходзіць духоўную апеку пад амафорам маці-царквы Канстанцінопаля”.
Асобна, як паведамляецца, была адзначаная “гістарычная сувязь беларускіх зямель з Усяленскім патрыярхатам, якая бярэ пачатак яшчэ ў часы Кіеўскай мітраполіі і Вялікага Княства Літоўскага, калі праваслаўнае жыццё на беларускіх землях развівалася ў адзінстве з канстанцінопальскай традыцыяй”.
“На памяць аб сустрэчы Кучынскі ўручыў усяленскаму патрыярху слуцкі пояс — адзін з самых вядомых нацыянальных сімвалаў Беларусі”, — адзначаецца ў паведамленні.
У красавіку 2023 года стала вядома, што святары Аляксандр Кухта і Георгій Рой, якія пакінулі Беларусь праз пераслед уладаў у сувязі з пазіцыяй па ўнутрыпалітычным крызісе і расійскай агрэсіі ва Украіне, прынятыя ў Канстанцінопальскую праваслаўную царкву. У Вільнюсе яны заснавалі беларускі прыход Усяленскага патрыярхату. Беларускі экзархат РПЦ абвясціў, што Кухце і Рою забаронена служыць, паколькі яны “самавольна пакінулі” свае прыходы і выйшлі з-пад юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхату без адпускных грамат.
У Беларусі ў дачыненні да Кухты і Роя распачатыя крымінальныя справы.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка



