У Польшчы затрыманая група мясцовых і замежнікаў, якія займаліся кантрабандай цыгарэт з Беларусі

Фота: прэс-служба Памежнай аховы Польшчы
12 чэрвеня, Позірк. Сямярых грамадзян Польшчы, Літвы і Арменіі затрымалі супрацоўнікі Надбужанскага аддзела Памежнай аховы і Цэнтральнага бюро расследаванняў паліцыі Польшчы.
Паводле інфармацыі памежнага ведамства, гэтая група “арганізоўвала кантрабандную дастаўку цыгарэт з Беларусі праз Літву ў Польшчу, а пасля іх далейшы распаўсюд на тэрыторыі Еўрапейскага саюза”.
Заяўлена, што канфіскавана 6,5 млн пачкаў нелегальных цыгарэт коштам звыш 94 млн злотых (25,7 млн долараў).
“Шкода дзяржаўнаму бюджэту перавысіла 190 млн злотых, арыштаваная маёмасць на суму амаль 300 тыс. злотых (каля 52 млн і 82 тыс. долараў адпаведна. – “Позірк“.), — гаворыцца ў паведамленні.
Стужка навін
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежнікаў павялічылася амаль на 5% — даныя дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


