Ціханоўская асудзіла начны ўдар РФ па Украіне, які прывёў да ахвяр і пашкоджання Кіева-Пячэрскай лаўры

15 чэрвеня, Позірк. “Варварская атака Расіі на Украіну” ўначы 15 чэрвеня “прывяла да гібелі і раненняў мноства мірных жыхароў”, а таксама выклікала пажар у Кіева-Пячэрскай лаўры — “адным з самых святых месцаў агульнай гісторыі”, заявіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Лаўра — гэта не толькі камяні і сцены, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х. — Гэта памяць, вера, культура і калыска хрысціянства ў нашым рэгіёне, месца, дзе нарадзілася духоўная традыцыя, якая праз стагоддзі аб’ядноўвае ўкраінцаў і беларусаў. Тыя, хто заяўляюць, што адстойваюць “духоўныя каштоўнасці”, нясуць ракеты і агонь да святых месцаў. Гэта сапраўдны твар імперыі”.
“Беларусы — разам з Украінай, з усімі, каго закранула гэтая трагедыя, і з усімі, хто абараняе права нашых народаў на ўласную гісторыю і будучыню”, — падкрэсліла яна.
Паводле інфармацыі начальніка ўпраўлення камунікацый паветраных сіл УСУ Юрыя Ігната, у ноч на 15 чэрвеня Расія атакавала Украіну 70 ракетамі і 611 беспілотнікамі розных тыпаў.
Паводле яго слоў, зафіксаванае трапленне 20 ракет і 27 дронаў ў розных раёнах Кіева, акрамя таго, “балістыка трапіла ў Харкаве і Дняпры”.
У Кіеве загінула сама меней чатыры чалавекі, пацярпела — 25. У выніку траплення дрона на даху Успенскага сабора Кіева-Пячэрскай лаўры ўзнік пажар (плошча — каля 800 кв. м), будынак атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні.
24 лютага 2022 года РФ пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшы з часоў Другой сусветнай вайны канфлікт у Еўропе. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі надаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы зараз актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЭксперты назвалі "кіраваную перадачу ўлады зверху" найбольш верагодным сцэнарыем сыходу Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка


