Мінск 12:27

Ад пачатку лета Беларусь у бязвізавым парадку наведала больш за 10 тыс. еўрапейцаў

Ілюстрацыйнае фота: Дзяржпагранкамітэт

15 чэрвеня, Позірк. З 1 па 15 чэрвеня ў бязвізавым парадку ў Беларусь уехала 10.197 жыхароў еўрапейскіх краін (з 18 траўня па 1 чэрвеня — 9.988), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Па першым тыдні лета ведамства асобна статыстыку не прыводзіла.

За апошнія два тыдні ў Беларусь прыбыло 3.822 грамадзяніны Літвы (3.752), 2.939 грамадзян і неграмадзян Латвіі (2.846), 1.729 грамадзян Польшчы (1.575), 1.707 грамадзян іншых еўрапейскіх дзяржаў са спісу пашыранага бязвізу (1.815).

З сярэдзіны вясны 2022 года Беларусь наведала 1.349.946 жыхароў Еўропы. З Літвы прыбыло 696.269 замежнікаў, Латвіі — 430.947, Польшчы — 149.648. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з сярэдзіны лета 2024 года ў Беларусь уехала 73.082 чалавекі.

Для жыхароў Літвы і Латвіі бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года, Польшчы — з 1 ліпеня таго ж года, яшчэ 35 краін Еўропы — з 19 ліпеня 2024-га.

9 снежня 2025 года Аляксандр Лукашэнка падоўжыў бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна.

Пашыраны бязвіз тычыцца жыхароў Андоры, Аўстрыі, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Люксембурга, Ліхтэнштэйна, Мальты, Манака, Нарвегіі, Нідэрландаў, Партугаліі, Паўночнай Македоніі, Румыніі, Сан-Марына, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі.

Большасць гэтых краін рэжым Лукашэнкі лічыць “недружалюбнымі” за тое, што ўвялі санкцыі альбо далучыліся да іх.

Падзяліцца: