Лукашэнка заявіў пра “рух да супрацоўніцтва” з Еўропай

16 чэрвеня, Позірк. Мінск знаходзіцца “ў цесным кантакце, пакуль непублічным“, з прадстаўнікамі “буйных еўрапейскіх дзяржаў”, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлеканалу Al Arabiya English (Саудаўская Аравія).
Тэлеверсію гутаркі, запісанай 12 чэрвеня, паказалі дзяржаўныя беларускія тэлеканалы праз тры дні.
Паводле сцвярджэння Лукашэнкі, “першыя кантакты” (верагодна, пасля 2020 года. — “Позірк“.) якія ў яго адбыліся з “афіцыёзам дзяржаў“ Захаду, тычыліся прадстаўнікоў Вялікабрытаніі — “два з лішнім гады таму“.
“Мы абмяркоўвалі многія праблемы, у тым ліку канфлікт, які ёсць ва Украіне. І я выказваў свой пункт гледжання. Потым сустракаўся з новымі кіраўнікамі адпаведных ведамстваў Вялікабрытаніі”, — сказаў ён.
“Мы з еўрапейцамі ў кантакце. І нават з некаторымі суседзямі: вазьміце тую ж Літву, Польшчу”, — заявіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, “ёсць рух да супрацоўніцтва“ Мінска з краінамі ЕС і іншымі дзяржавамі Захаду.
“Мы не толькі з амерыканцамі вядзем перамовы. І не толькі за тое, каб амерыканцы <…> націснулі на еўрапейцаў. Было б нядрэнна — я ад гэтага не адмаўляюся. Але мы і з еўрапейцамі вядзем дыялог”, — сказаў палітык.
Пра тое, што “дыялог непублічны [Мінска з Захадам] ідзе апошні год вельмі інтэнсіўна“, заявіў 26 траўня намеснік міністра замежных спраў Ігар Сякрэта: “Мы сустракаемся рэгулярна з калегамі нашымі, дырэктарамі палітдэпартаментаў, намеснікамі міністраў у сталіцах і на пляцоўках міжнародных арганізацый, [што] не афішуецца”.
У гэтым кантэксце намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай Павел Латушка звярнуў увагу, што беларускія функцыянеры абмяркоўваюць з прадстаўнікамі краін Еўрасаюза, “як падступіцца да нармалізацыі“ стасункаў: “Апошнім часам пачалі з’яўляцца галасы, я не буду хаваць гэтага. Магчыма, яны ціхія. Нам спрабуюць сказаць, што гэта тэхнічныя кантакты: дыпламаты прыязджаюць у Мінск — французскія, нямецкія“.
Пра прыезд 5-6 лютага ў Мінск прадстаўніка МЗС Францыі Брыса Ракфёя паведаміла беларускае знешнепалітычнае ведамства — праз тыдзень пасля візіту.
24 траўня адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона і Лукашэнкі. Агенцтва AFP са спасылкай на ананімную крыніцу, блізкую да прэзідэнта, паведамляла, што той перасцярог суразмоўцу “ад удзелу ў вайне Масквы супраць Украіны”. Афіцыйна Елісейскі палац пра размову не інфармаваў.
3 чэрвеня стала вядома пра візіт у Беларусь генеральнага дырэктара Галоўнага ўпраўлення знешняй бяспекі Францыі Нікаля Лернера. Афіцыйна пра яго таксама не паведамлялася, але крыніца “Позірку“ ў дыпламатычным асяроддзі пацвердзіла інфармацыю.
Аб праведзенай “з ініцыятывы італьянскага боку“ сустрэчы намесніка міністра адукацыі Беларусі Кацярыны Петруцкай з намеснікам генеральнага дырэктара МЗС Італіі (каардынатарам па міграцыйнай палітыцы і італьянскай адукацыі ў свеце) Самуэлай Ізапі ў Мінску паведаміла прэс-служба беларускага Мінадукацыі 26 траўня.
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаДаныя Белстата: За 5 месяцаў у гадавым вымярэнні цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за пяць месяцаў павялічылася на 12,9% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ многіх рэгіёнах Беларусі выпарэнне перавышае ападкі — прадстаўніца Інстытута прыродакарыстання НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


