Мінск 12:09

СК Беларусі заявіў пра выяўленне групы, якая займалася махлярствам на рынку нерухомасці Масквы

Ілюстрацыйнае фота: rawpixel.com / magnific.com

16 чэрвеня, Позірк. Міжнародная арганізаваная злачынная група займалася “ашуканскім завалоданнем кватэрамі жыхароў Масквы”, пра высвятленне абставін здзяйснення ёю “шэрагу асабліва цяжкіх злачынстваў” паведаміла 16 чэрвеня прэс-служба Следчага камітэта Беларусі.

Паводле інфармацыі ведамства, у “разгалінаваную злачынную сетку” ўваходзіла сама меней 17 удзельнікаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі і РФ.

Як адзначаецца, фігуранты “падшуквалі памерлых, зніклых без вестак або працяглы час адсутных масквічоў, якія не маюць спадчыннікаў”, пасля чаго “афармлялі правы на іх нерухомасць на палставе падробленых дакументаў — праз фіктыўныя шлюбы і ўяўныя здзелкі куплі-продажу”.

Паводле даных следства, у 2021 годзе “раней неаднаразова судзімы мужчына, стварыў на тэрыторыі РФ міжнародную злачынную арганізацыю”.

“Ён каардынаваў яе дзейнасць па падрыхтоўцы і здзяйсненні злачынстваў, а таксама фармаванні структурных падраздзяленняў у Беларусі і Расіі, — гаворыцца ў паведамленні. — Імкнучыся пашырыць незаконную дзейнасць і маючы патрэбу ў новых саўдзельніках, мужчына ўцягнуў у яе свайго 62‑гадовага знаёмага — жыхара Брэсцкай вобласці, з якім раней сумесна адбываў пакаранне, і перадаў яму паўнамоцтвы па стварэнні на тэрыторыі Беларусі звяна ніжэйшага ўзроўню— арганізаванай групы”.

Першай цэллю, як сцвярджае СК, стала кватэра памерлай у 2020 годзе масквічкі. Супрацоўніца жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка Масквы, якая ўваходзіла ў склад АЗГ, перадала копіі пашпарта жанчыны і звесткі пра уласнікаў яе жылля. Пасля кіраўнік даручыў фігуранту ў Беларусі “вырабіць падробленае пасведчанне аб шлюбе, архіўную даведку з ЗАГСа і падабраць асобу для ролі фіктыўнага мужа”.

“Следствам высветлена, што паводле аналагічнай схемы члены злачыннай арганізацыі спрабавалі завалодаць яшчэ двума кватэрамі памерлага ў 2024 годзе масквіча. Яны знайшлі падстаўную жонку, вырабілі падробленае пасведчанне аб шлюбе і архіўныя даведкі, аднак натарыус, усумніўшыся ў сапраўднасці дакументаў, прыпыніла дзеянні і апавясціла законнага спадчынніка”, — гаворыцца ў паведамленні.

Падчас расследавання высветлена, што беларускія фігуранты “выраблялі падробленыя пасведчанні супрацоўнікаў федэральных службаў, пасведчанні кіроўцы Расіі і Украіны, сертыфікаты, дыпломы ды іншую дакументацыю”.

Удзельнікам групы, якая дзейнічала на тэрыторыі Беларусі, — у залежнасці ад ролі кожнага — выстаўленыя абвінавачанні паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 4 арт. 209 (замах на здзяйсненне махлярства ў складзе арганізаванай групы, у асабліва буйным памеры), ч. 4 арт. 209 (махлярства, здзейсненае арганізаванай групай, у асабліва буйным памеры), ч. 1, 2 арт. 285 (стварэнне злачыннай арганізацыі і ўдзел у ёй), ч. 2 арт. 380 (падробка афіцыйнага дакумента, які надае права, у мэтах выкарыстання такога дакумента самім выканаўцам ды іншай асобай, здзейсненыя групай асоб з папярэдняй змовы) Крымінальнага кодэкса.

Пра затрыманне ў Мінску і Мінскай вобласці 19 “кіраўнікоў і ўдзельнікаў арганізаванай групы” паведаміў 29 кастрычніка 2025 года ў відэакаментарыі начальнік аддзела 5-га ўпраўлення (па сталіцы) ГУБАЗіК МУС Сяргей Ванагель.

Паводле яго слоў, група з 2021 года падманным шляхам выкрадала грошы грамадзян, якія рабілі стаўкі на сайце букмекерскай канторы 1XBET. Фігуранты арганізавалі і транслявалі на сайце канторы “дагаворныя турніры па баскетболе і тэнісе”.

У суд накіраваная справа наркагандляроў, ад іх дзеянняў загінулі чатыры чалавекі

25 жніўня, Позірк. Аб накіраванні ў суд крымінальнай справы па абвінавачванні шасці чалавек у “здзяйсненні злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў” паведаміла пракуратура Мінскай вобласці. Паводле даных нагляднага органа, 43-гадовая мінчанка і яе 48-гадовы муж у …
Падзяліцца: