У Бранскай вобласці пад удар БПЛА трапіла дзіцячая футбольная каманда з Беларусі — загінула суправаджальніца

17 чэрвеня, Позірк. Аўтобус дзіцячай футбольнай каманды, якая ехала на адпачынак у Геленджык (Расія), трапіў пад атаку беспілотнага лятальнага апарата, паведаміў у сваім тэлеграм-канале часова выконваючы абавязкі губернатара Бранскай вобласці РФ Ягор Кавальчук.
Паводле сцвярджэння расійскага чыноўніка, “УСУ (Узброеныя сілы Украіны. — “Позірк“.) з дапамогай БПЛА самалётнага тыпу атакавалі аўтобус гомельскай дзіцячай футбольнай каманды”.
У выніку ўдару загінула жанчына, якая суправаджала каманду, паранена шэсць чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей. Усе пацярпелыя дастаўлены ў бальніцу, дзе ім нададзеная неабходная медыцынская дапамога. Астатнія пасажыры ў бліжэйшы час будуць вернутыя дадому, напісаў чыноўнік.
Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, гаворка ідзе пра каманду з Рэчыцы (Гомельская вобласць).
У МЗС Беларусі завілі дзяржСМІ, што праінфармаваныя пра інцыдэнт у Бранскай вобласці РФ, “інфармацыя па здарэнні ўдакладняецца”.
Следчы камітэт РФ распачаў крымінальную справу па факце ўдару па аўтобусе з дзецьмі, што кваліфікавана як “тэрарыстычны акт“.
Прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава назвала здарэнне вынікам “атакі УСУ”, хоць высновы даследавання абломкаў дрона не прадстаўленыя.
На поўдні Расіі, куды везлі дзяцей, нестабільная сітуацыя. У прыватнасці, 14-15 чэрвеня ў Геленджыку, Анапе і Сочы неаднаразова абвяшчалася пагроза атакі БПЛА. З вечара 16 чэрвеня была прыпыненая праца грамадзянскіх аэрапортаў Краснадара і Геленджыка, раніцай 17 чэрвеня абмежаванні былі ўведзеныя ў аэрапорце Сочы.
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваБелгідрамет: Тэмпература ў першым паўгоддзі здзіўляла кантрастамі, змяняючы ўяўленне пра мяккі беларускі кліматМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ чэрвені Літва надала статус уцекача 23 грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

