У Люблінскім ваяводстве Польшчы на мяжы з Беларуссю спыненая найбуйнейшая за апошнія гады кантрабанда цыгарэт

30 чэрвеня, Позірк. Пра спыненне найбуйнейшай паводле аб’ёму за апошнія гады кантрабанды цыгарэт у Люблінскім ваяводстве паведаміла 30 чэрвеня Нацыянальная падатковая адміністрацыя Польшчы.
Супрацоўнікі ведамства ў Бяла-Падлясцы з дапамогай рэнтгена праверылі на чыгуначнай станцыі ў Малашэвічах (мяжа з Беларуссю) грузавы цягнік з кантэйнерамі, які прыбыў у краіну.
Атрыманая выява заахвоціла іх правесці дэталёвы надгляд двух кантэйнераў, якія прыбылі з Кітая. Згодна з дакументамі, у іх меліся быць рэкламныя шчыты, гэтыя тавары павінны былі быць дастаўленыя ў Чэхію і Германію.
У абодвух кантэйнерах супрацоўнікі знайшлі поліэтыленавыя ўпакоўкі з цыгарэтамі, схаваныя ўнутры задэклараваных рэкламных шчытоў. Тытунёвыя вырабы не былі маркаваныя польскімі акцызнымі знакамі.
Канфіскавана агулам больш за 1,2 млн пачкаў цыгарэт. Рынкавы кошт нелегальнай прадукцыі — больш за 25 млн злотых (звыш 6,6 млн долараў). Мяркуючы з аднаго з апублікаваных фатаздымкаў, частка грузу — беларускія цыгарэты Queen.

- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа трэці квартал 2026 года вырасла доля занятых у эканоміцы жанчын і гарадскога насельніцтва — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗамежныя інвестыцыі ў асноўны капітал за пяць гадоў зменшыліся ў 1,55 раза — звесткі БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
