Мінск 15:51

За паўгода колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася на 3,33%

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

9 ліпеня, Позірк. Дзейны дазвол на пражыванне ў Літве на 1 ліпеня 2026 года мела 48.613 грамадзян Беларусі, сведчаць статыстычныя даныя Дэпартамента міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў гэтай балтыйскай дзяржавы.

Праведзены “Позіркам” аналіз паказаў, што за месяц іх колькасць зменшылася на 313, або на 0,64% (на 1 чэрвеня — 48.926), ад пачатку 2026 года — на 1.673, або на 3,33% (на 1 студзеня — 50.286), у гадавым вымярэнні — на 3.674, або на 7,03% (на 1 ліпеня 2025-га — 52.287), да 1 ліпеня 2024-га — на 13.922, або на 22,26% (62.535).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Наўседа ініцыяваў папраўкі, якія робяць больш жорсткімі правілы знаходжання ў Літве замежнікаў

1 ліпеня, Позірк. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ініцыяваў папраўкі ў закон Літвы "Аб прававым статусе замежнікаў", а таксама іншыя змены ў заканадаўстве "з мэтай стварэння новай мадэлі часовых дазволаў на працу для замежнікаў", вынікае з паведамлення прэс-службы кіраўніка літоўскай дзяржавы. …
Падзяліцца: