Прэзідэнт Сербіі Вучыч: Мы не хацелі ўводзіць санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі

10 ліпеня, Позірк. Умовай актывізацыі перамоваў аб уступленні Сербіі ў Еўрасаюз з’яўляецца далучэнне да санкцый супраць Расіі, але нават у такім выпадку краіну не прынялі б адразу ў склад ЕС. Пра гэта заявіў сербскі прэзідэнт Аляксандар Вучыч у эфіры тэлеканала Pink.
“Ключавой умовай заўсёды з’яўляюцца санкцыі супраць Расіі. Гэта адзіная ўмова. Што тычыцца Расіі і Беларусі, паколькі мы не ўвялі тры чвэрці санкцый супраць Беларусі, мы [фактычна] не ўвялі іх супраць Беларусі”, — цытуе Вучыча расійскае агенцтва ТАСС.
“Мы не хацелі ўводзіць санкцыі супраць беларускага кіраўніцтва”, — дадаў прэзідэнт Сербіі.
Як кандыдат на ўступленне ў Еўрасаюз Бялград далучыўся да эканамічных санкцый супраць беларускіх уладаў. Вучыч дэкларуе палітычную лаяльнасць да Мінска, але ў той жа час не адмаўляецца ад кантактаў з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
Пры садзейнічанні Вучыча быў вызвалены рэжысёр Андрэй Гнёт, арыштаваны ў Бялградзе па запыце беларускіх уладаў.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Сербіяй (правапераемніцай Югаславіі) былі ўстаноўлены 15 лістапада 1994 года.
Паводле звестак беларускага пасольства ў краіне, у 2024 годзе агульны тавараабарот паміж Беларуссю і Сербіяй склаў 131,3 млн.долараў (беларускі экспарт — 74,2 млн., імпарт — 57,1 млн.).
Гл. таксама:
Сербскія і беларускія чыноўнікі выказалі зацікаўленасць у далейшым супрацоўніцтве
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Нацыянальнай бібліятэцы не ведаюць тэрытарыяльную прыналежнасць Турава, адкуль, на думку Лукашэнкі, карані беларусаў (фотафакт)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаНягледзячы на намаганні ўладаў па прыцягненні працоўных мігрантаў, колькасць вакансій для замежнікаў расце — даныя дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Германіі афіцыйна было працаўладкавана 12,5 тыс. беларускіх грамадзян, кожны пяты — па дэфіцытнай спецыяльнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПлошча пажараў у экасістэмах Гомельскай вобласці за апошнія паўтара месяца амаль у 2 разы перавысіла паказчык за ўсё першае паўгоддзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



