Лукашэнку — каралю Марока: Мінск сур’ёзна зацікаўлены ў пашырэнні супрацы з Рабатам

30 ліпеня, Позірк. Мінск “сур’ёзна зацікаўлены ў пашырэнні супрацы” з Рабатам “па ўсіх перспектыўных напрамках”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 30 ліпеня караля Марока Махамеда VI з нацыянальным святам — Днём Трона.
На думку палітыка, з моманту ўзыходжання гэтага манарха на пасад Марока адкрыла “новы паспяховы раздзел у сваёй шматвяковай гісторыі”.
“Дзякуючы мудрым рэформам, маштабнай мадэрнізацыі вытворчасці і паслядоўнай прамысловай палітыцы ваша краіна займае вядучыя пазіцыі сярод дзяржаў Афрыкі паводле ўзроўню індустрыялізацыі і эканамічнага развіцця”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
Пра інтарэс Беларусі ў тым, каб умацаваць “практычнае вымярэнне” супрацы з краінамі Лігі арабскіх дзяржаў, у лік якіх уваходзіць Марока, Лукашэнка заяўляў 20 ліпеня ў Мінску на сустрэчы са старшынёй яе заканадаўчага і кансультатыўнага органа — Арабскага парламента — Мухамедам Ахмедам аль-Ямахі.
Летась палітык выказваў “імкненне і надалей развіваць канструктыўныя беларуска-мараканскія сувязі на карысць абодвух народаў”.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Марока ўсталяваныя 8 траўня 1992 года. У краін няма амбасадаў на тэрыторыі адна адной. Інтарэсы Мінска ў гэтай паўночнаафрыканскай дзяржаве прадстаўляе ганаровы консул.
Паводле звестак Абсерваторыі эканамічнай складанасці, якая акумулюе даныя міжнародных арганізацый пра сусветны знешні гандаль, тавараабарот паміж Беларуссю і Марока ў 2022 годзе складаў 82,2 млн долараў (беларускі экспарт — 60,8 млн, мараканскія пастаўкі — 21,4 млн). Актуальных даных у адкрытым доступе няма.
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28–29 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПакістанская кампанія шукае 96 чалавек для працы ў Беларусі, у асноўным — на будоўлі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства



