Гандлёвы рэгулятар за паўгода выявіў парушэнні ў цэнаўтварэнні больш як у 150 суб’ектаў гаспадарання

30 ліпеня, Позірк. За першую палову 2026 года Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выявіла парушэнні цэнаўтварэння больш як у 150 суб’ектаў гаспадарання.
Паводле інфармацыі ведамства, накіравана 75 прадпісанняў пра выяўленыя парушэнні. Меры адміністрацыйнай адказнасці і прафілактычнага характару выкарыстаныя ў дачыненні да 213 асоб, штрафныя санкцыі паводле вынікаў адміністрацыйных спраў — больш за 128 тыс. рублёў (у тым ліку па матэрыялах мінулых гадоў).
Прыводзіцца некалькі прыкладаў.
ТАА “ФартОкАбсалют” (Мінск), прадаючы курыныя яйкі, перавысіла гранічную гандлёвую надбаўку — замест вызначаных 35% яна склала 56,66%. Кошт меўся складаць ад 3,09 да 3,63 рубля, але даходзіў да 4,30. Эканамічны суд Мінска аштрафаваў “службовую і юрыдычную асобу” на суму, большую за 15 тыс. рублёў.
КФГ “Дубіца-агра” (Мінская вобласць) прадавала бюджэтным арганізацыям гародніну і садавіну (бульбу, моркву, буракі, капусту, рэпчатую цыбулю, яблыкі), завышаючы гранічныя адпускныя цэны і аптовыя надбаўкі. Акрамя таго, у таварна-транспартных накладных не пазначаліся абавязковыя звесткі: цана вытворцы, від зніжкі, памер аптовай надбаўкі, умовы дастаўкі. Эканамічны суд Мінскай вобласці прызначыў штраф — больш за 6,8 тыс. рублёў.
6 кастрычніка 2022 года Аляксандр Лукашэнка паводле вынікаў нарады пра цэнавую сітуацыю ў краіне падпісаў дырэктыву № 10 “Аб недапушчальнасці росту цэн”.
Пастановай урада ад 19 кастрычніка 2022 года № 713 “Аб сістэме рэгулявання цэн” было ўведзенае рэгуляванне цэн на тавары ўсяго спажывецкага кошыка. Пазней у дакумент неаднаразова ўносіліся змены: з яго былі выключаны многія групы тавараў, змененыя правілы рэгулявання цэн.
10 ліпеня 2026 года ўрад паведаміў пра карэктаванне дзейнай сістэмы рэгулявання цэн. Пералік тавараў, якія трапляюць пад яго, скарочаны са 199 да 76 пазіцый.
Спажывецкія цэны сёлета ў чэрвені павялічыліся на 0,3%, у параўнанні са снежнем 2025 года рост склаў 2,9%, у гадавым вымярэнні (да чэрвеня 2025 года) — 4,3%.
Летась інфляцыя склала 6,8%. Згодна з найважнейшымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі развіцця краіны на мінулы год, паказчык не меўся перавысіць 5%.
На гэты год абмежаванне інфляцыі запланаванае на ўзроўні 7%.

- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28–29 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПакістанская кампанія шукае 96 чалавек для працы ў Беларусі, у асноўным — на будоўлі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства


