Ад непагадзі пацярпелі дамы ў 57 населеных пунктаў Беларусі, траўмаванае дзіця

7 жніўня, Позірк. Дамы ў 57 населеных пунктаў Беларусі пацярпелі ў выніку праходжання навальнічнага фронту з парывамі ветру да 29 метраў на секунду, паведаміла 7 жніўня прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Найбольш пацярпелых населеных пунктаў у Гомельскай вобласці — 23. У Віцебскай вобласці іх 12, у Брэсцкай і Мінскай — па 9, у Гродзенскай — 3, у Магілёўскай — 1.
Адзначаецца, што ў Віцебскай вобласці пашкоджаныя дахі 12 жылых дамоў, 6 сельскагаспадарчых і 9 гаспадарчых пабудоў, у Гродзенскай — 44 дамоў, у Мінскай вобласці — 7 дамоў і 5 гаспадарчых пабудоў.
Акрамя таго, зафіксавана 280 выпадкаў падзення дрэў (у Віцебскай вобласці — 91, Мінскай — 80, Гродзенскай — 52, Гомельскай — 42, Брэсцкай — 12, Магілёўскай — 3). Паваленыя дрэвы пашкодзілі 14 аўтамабіляў (у Гомельскай вобласці — 5, Брэсцкай і Віцебскай — па 3, Гродзенскай — 2, Мінскай — 1).
Паводле інфармацыі МНС, уначы ў кемпінгу ля вёскі Корбузі (Вілейскі раён) дрэва ўпала на турыстычны дамок. Пацярпела дзіця 2018 года нараджэння, яно шпіталізаванае.
У Маладзечанскім раёне (Мінская вобласць) праз дрэвы, што ўпалі на чыгуначныя шляхі, затрымаліся два цягнікі.
Міністэрства лясной гаспадаркі паведаміла пра маштабныя пашкоджанні лесу. Найбольш пацярпелі тэрыторыі, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Жлобінскага і Вілейскага доследнага лясгасаў: “Ужо цяпер ідзе гаворка пра пастаноўку на ўлік каля 200 га і 150 га лясных масіваў адпаведна, якія патрабуюць правядзення суцэльных санітарных высечак. Гэта папярэднія лічбы”.
“Навальнічны фронт напярэдадні прайшоў па цэлым шэрагу абласцей, — гаворыцца ў паведамленні. — Наймацнейшы ўдар, паводле папярэдняй інфармацыі, прыйшоўся на Гомельшчыну: бураломы зафіксаваныя ў Жлобінскім, Светлагорскім, Васілевіцкім лясгасах. Значна пацярпеў лясны фонд і Вілейскага доследнага лясгаса Мінскай вобласці. Бураломы зафіксаваныя і ў асобных лясгасах іншых абласцей”.
“Цяпер вядзецца абследаванне ляснога фонду. Напярэдадні работнікі лясной гаспадаркі да позняй ночы дапамагалі расчышчаць аўтамабільныя дарогі агульнага карыстання”, — адзначыў Мінлясгас.
Праз непагадзь у Мінскай вобласці на ранак 7 жніўня без электрычнасці заставалася 288 населеных пунктаў
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 15-дзённага перапынку Латвія зноў зафіксавала больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа сем месяцаў колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства40,3 градуса — новы тэмпературны рэкорд жніўня ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



