За чатыры дні ДАІ затрымала 10 п’яных матацыклістаў — МУС
11 жніўня, Позірк. З 6 па 9 жніўня Дзяржаўтаінспекцыя затрымала 10 вадзіцеляў матацыклаў, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення, паведаміла прэс-служба МУС.
У Беларусі з 6 па 16 жніўня праходзіць прафілактычная акцыя “Матацыкліст”, нагадала ведамства.
За названы перыяд было выяўлена 748 парушэнняў, учыненых вадзіцелямі матацыклаў. Адхілена ад кіравання 57 бяспраўнікаў. 74 матацыклы змешчана на ахоўныя стаянкі.
“Мерапрыемствы працягваюцца з прыцягненнем максімальнай колькасці мотапатруляў. Для выяўлення грубых правапарушэнняў з боку вадзіцеляў мотатранспарту выкарыстоўваюцца БПЛА і магчымасці рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі”, — гаворыцца ў рэлізе.
8 жніўня ў ДТЗ у Бялыніцкім раёне загінуў 22-гадовы матацыкліст.
1 жніўня ў Брэсце сутыкнуліся матацыкл і мапед — загінулі тры чалавекі. Удар быў настолькі моцны, што цела пасажыркі матацыкла разарвала на часткі. Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асобаў).
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



