Памер дапамогі па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў плануецца прывязаць да рэальных даходаў атрымальніка — Мінпрацы
11 жніўня, Позірк. Памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці да трох гадоў плануецца прывязаць да рэальных даходаў атрымальніка, заявіў міністр працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч 11 жніўня пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі.
Цяпер памер дапамогі не залежыць ад таго, колькі чалавек зарабляў да сыходу ў адпачынак па доглядзе дзіцяці. Згодна з планамі, як паведамляюць дзяржСМІ, мінімальны памер дапамогі будзе захаваны, аднак выплаты вырастуць у тых, хто атрымлівае высокую заработную плату. Пры гэтым, як адзначаецца, памер дапамогі прапануецца абмежаваць памерам сярэдняй зарплаты ў Беларусі.
Паводле слоў Лабовіча, законапраект, які тычыцца змяненняў сістэмы выплаты дапамог, плануецца ўнесці ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на восеньскай сесіі.
Лукашэнка, як паведаміла яго прэс-служба, настойвае на “эфектыўнасці планаваных захадаў”. “Ці ёсць гарантыя, што пашырэнне фінансавых стымулаў сапраўды надасць імпульс нараджальнасці?” — сказаў ён згаданай нарадзе.
Канстатаваўшы, што ў Беларусі значна знізілася нараджальнасць, Лукашэнка заявіў, што ў краіне “на поўным дзяржаўным забеспячэнні [знаходзяцца] дзеці“, а маладыя людзі сёння “занадта прагматычныя“, каб нараджаць.
10 гадоў таму, паводле яго слоў, узровень дабрабыту беларусаў быў удвая ніжэйшы за сённяшні, аднак “дзетак нараджалася ўдвая больш тады”. Лукашэнка прывёў лічбы: у 2015 годзе ў Беларусі нарадзілася амаль 120 тыс. дзяцей, у 2025-м — 55 тыс.
У Беларусі ў 2025 годзе нарадзілася 54.257 дзяцей — у 1,9 раза менш, чым у 1995-м (101.144), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Раней паведамлялася, што колькасць насельніцтва Беларусі на 1 студзеня 2026 года склала 9 млн 56 тыс. 80 чалавек — на 1 млн 154 тыс. 323 менш, чым на аналагічную дату 1995 года (10 млн 210 тыс. 403; -11,3%).
Даныя Белстата могуць не ўлічваць масавую эміграцыю людзей з Беларусі па палітычных і эканамічных матывах, якая працягваецца з 2020 года.

- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з дыпламатамі вызваленне палітвязняў, падтрымку незалежных СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка


