У Клічаўскім раёне агнём пашкоджаны камбайн
18 жніўня, Позірк. Чарговае ўзгаранне зафіксавана на аб’екце аграпрамысловага комплексу, вынікае з сутачнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Як адзначае МНС, у ноч на 18 жніўня паступіла паведамленне аб загаранні збожжаўборачнага камбайна каля аграгарадка Бацэвічы Клічаўскага раёна (Магілёўская вобласць). Характар пашкоджанняў не паведамляецца.
Папярэдні раз пра пажары сельгастэхнікі паведамлялася 15 жніўня. На палях Мінскай вобласці гарэлі два прэс-падборшчыкі.
З пачатку жніўня пацярпела 15 адзінак сельгастэхнікі.
Паводле праведзенага “Позіркам” аналізу даных МНС, з пачатку года праз пажары пацярпела або была знішчана па меншай меры 31 адзінка сельгастэхнікі.
7 жніўня падчас паездкі ў Клічаўскі раён начальнік аддзела нагляду і прафілактыкі Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Павел Шарснёў заявіў, што кожны камбайн, зернесушылка або склад павінны быць укамплектаваныя спраўнымі першаснымі сродкамі пажаратушэння.
Акрамя таго, паводле яго слоў, у месцах уборкі ўраджаю ў абавязковым парадку павінна дзяжурыць тэхніка, прыстасаваная для тушэння пажараў: “Уборачная кампанія — гэта агульная задача, дзе няма дробязяў. Мы тлумачым механізатарам, як правільна карыстацца вогнетушыцелем і што рабіць, калі тэхніка загарэлася прама ў полі. Але галоўнае — гэта дысцыпліна. Забарона на курэнне ў неўстаноўленых месцах, выкарыстанне адкрытага агню і спальванне пажніўных рэшткаў — гэта не проста рэкамендацыі, а жыццёва важныя правілы. Захаванне гэтых правілаў — залог таго, што ўраджай будзе сабраны своечасова і без страт”.
У 2025 годзе пацярпела або было знішчана не менш за 53 адзінак. Гэта на 27,4% менш, чым за 2024 год (мінімум 73).
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Дзяніс Жукоўскі 20 ліпеня паведаміў, што “найбольш распаўсюджанымі недахопамі ў забеспячэнні пажарнай бяспекі [падчас сельгасработ] з’яўляюцца незазабеспячэнне гатоўнасці першасных сродкаў супрацьпажарнай абароны”: “У бягучым годзе зафіксавана ўжо 228 такіх фактаў”.
Акрамя таго, выяўленыя 63 факты “незабяспечвання суправаджэння збожжаўборачнай тэхнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай, альбо іншай, прыстасаванай для тушэння пажараў тэхнікай”.
- ПалітыкаКсёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусаморМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

