У Польшчы недалёка ад мяжы з Беларуссю знойдзены чатыры паветраныя шары з кантрабанднымі цыгарэтамі
28 жніўня, Позірк. Чатыры кантрабандныя паветраныя шары з грузамі цыгарэт без польскіх акцызных марак выявілі 27 жніўня ў Падляскім ваяводстве Польшчы, якое мяжуе з Беларуссю, паведаміла “Польскае радыё Беласток“ са спасылкай на агенцтва РАР.
Шары знойдзены ў розных месцах: у Ясвілах яны ўпалі на дах будынка адміністрацыі гміны, у Яблонцэ-Касцельнай — на полі, у Зыгмунтах зачапіліся за лінію электраперадачы, яшчэ адзін шар знайшлі ў населеным пункце Тайна-Пад’езёрна.
Паводле прэс-сакратара паліцыі Падляскага ваяводства Томаша Крупы, гаворка ідзе пра “адных з самых буйных“ партый нелегальных цыгарэт, якія заляталі на тэрыторыю краіны.
Усяго супрацоўнікі паліцыі канфіскавалі больш за 30 тыс. пачкаў цыгарэт, іх маркі не называюцца.
Усе месцы выяўлення кантрабанднага грузу былі ачэплены. На іх працавалі паліцыянты і сапёры.
26 і 27 жніўня ў Беларусі быў у асноўным паўночна-ўсходні вецер, спрыяльны для накіравання метэазондаў у Польшчу


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа трэці квартал 2026 года вырасла доля занятых у эканоміцы жанчын і гарадскога насельніцтва — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗамежныя інвестыцыі ў асноўны капітал за пяць гадоў зменшыліся ў 1,55 раза — звесткі БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
