З пачатку года краіны ЕС папярэдзілі больш за 25 тыс. спроб нелегальнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі Беларусі
6 жніўня, Позірк. За папярэдні дзень, 5 жніўня, краіны Еўрапейскага саюза не дазволілі нелегальна прабрацца 176 мігрантам з тэрыторыі Беларусі (суткамі раней — 95).
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы зафіксавала 16 спроб незаконнага перасячэння мяжы з беларускага боку (0).
Літоўскае ведамства са спасылкай на калегаў з Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі паведаміла, што ў папярэдні дзень не адзначана спроб нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы (52).
Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабавалі нелегальна перасекчы 160 замежнікаў (43), у тым ліку групамі па 60 і 40 чалавек. Яны закідвалі памежнікаў камянямі і галінкамі.
З пачатку года зафіксавана 25.040 спроб незаконнага пранікнення ў ЕС з беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 18.187, Латвію — 5.356, Літву — 1.497), у тым ліку ў жніўні — 766.
Памесячная статыстыка, якую вывеў “Позірк” на падставе штодзённых даных, сведчыць: пасля росту на працягу вясны і зніжэння на пачатку лета напружанасць на мяжы Беларусі і ЕС дасягнула свайго піку ў ліпені. У студзені было прадухілена 1.989 спробаў нелегальнага пераходу мяжы, лютым — 1.970, сакавіку — 3.401, красавіку — 3.440, траўні — 4.719, чэрвені — 3.701, ліпені — 5.054.
Разбіўка па краінах:
Польшча — 1.398 у студзені, 1.455 у лютым, 2.583 у сакавіку, 2.363 у красавіку, 2.959 у траўні, 2.866 у чэрвені, 3.934 у ліпені, 629 з пачатку жніўня;
Латвія — 372 у студзені, 377 у лютым, 559 у сакавіку, 776 у красавіку, 1.549 у траўні, 707 у чэрвені, 899 у ліпені, 117 з пачатку жніўня;
Літва — 219 у студзені, 138 у лютым, 259 у сакавіку, 301 у красавіку, 211 у траўні, 128 у чэрвені, 221 у ліпені, 20 з пачатку жніўня.
Міграцыйны крызіс на граніцы Беларусі і краін ЕС пачаўся вясной 2021 года.
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС у росце цэн на сельгаспрадукцыю ад пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЦэны вытворцаў у горназдабыўной прамысловасці ў Беларусі ад пачатку года выраслі на 15,6% — ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка