Анонсы падзей на 5 чэрвеня — 1 ліпеня 2023 года
5 чэрвеня
10.30*
Судовы працэс па справе аб спробе падпалу дома старшыні ЛДП, дэпутата ПП НС А. Гайдукевіча (з 6 сакавіка)
18 абвінавачаных, трох з іх судзяць завочна: былога рэстаратара Вадзіма Пракоп’ева (9 артыкулаў КК), былога супрацоўніка спецпадраздзялення МУС “Алмаз” Ігара Чамякіна (7) і былога супрацоўніка Дэпартамента аховы МУС Дзяніса Хаміцэвіча (4).
Месца правядзення: Мінскі гарадскі суд (пр. Газеты “Правда”, 27), суддзя С. Хрыпач.
11.00
Прэс-канферэнцыя “Аб зачыстцы палітычнага поля Беларусі ад дэмакратычных партый”
Удзельнікі: прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Беларускай партыі “Зялёныя”.
Месца правядзення: гатэль Holiday Inn (г. Вільнюс, Šeimyniškių g. 1).
11.00
Разгляд пастаяннай камісіяй ПП НС па нацыянальнай бяспецы законапраекта “Аб народным апалчэнні” (другое чытанне)
У першым чытанні дакумент быў прыняты 31 траўня.
Месца правядзення: Дом урада (вул. Савецкая, 11, каб. 567).
13.00
Прэзентацыя праекта “1525” — інсталяцыі, прысвечанай палітвязням у Беларусі
Аўтары — былыя палітвязні.
Месца правядзення: Музей вольнай Беларусі (г. Варшава, ul. Foksal 11). Інсталяцыя даступна да 8 чэрвеня (17.00-21.00).
14.10
Разгляд іску галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама аб ліквідацыі Іўеўскай федэрацыі баявых мастацтваў
Зарэгістравана ў 2007 годзе.
Месца правядзення: Гродзенскі абласны суд (г. Гродна, вул. Карбышава, 20), суддзя В. Міхневіч.
5 — 6 чэрвеня
Візіт Святланы Ціханоўскай у Аўстрыю
У праграме: выступленне на міжнароднай канферэнцыі “Нашы правы — наша будучыня”, прымеркаванай да 30-годдзя правядзення ў сталіцы Аўстрыі Сусветнай канферэнцыі па правах чалавека; перамовы з прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам ван дэр Беленам, міністрам замежных спраў Аляксандрам Шаленбергам, дэпутатамі парламента, амбасадарам ЗША ў АБСЕ Майклам Карпентарам.
5 — 7 чэрвеня
Візіт парламенцкай дэлегацыі Арменіі на чале з членам пастаяннай камісіі Нацыянальнага сходу па еўрапейскай інтэграцыі, сустаршынём міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Арменія і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. Геваргянам
6 чэрвеня
09.30
Закрыты судовы працэс над 25-гадовай палітзняволенай Янай Пінчук (з 10 красавіка)
Абвінавачваецца па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (здзяйсненне групай асоб наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне варожасці ці варажнечы), ч. 1 арт. 2904 (стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй), ч. 3 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супраціўленнем прадстаўнікам улады), ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу), ч. 1 і 2 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання, кіраўніцтва такім фармаваннем).
Была затрымана ў лістападзе 2021 года ў Санкт-Пецярбургу. У сакавіку 2022 года Генпракуратура РФ прыняла рашэнне экстрадаваць дзяўчыну ў Беларусь на запыт яе ўлад. У чэрвені 2022 года Санкт-Пецярбургскі гарадскі суд прызнаў гэтае рашэнне законным.
Месца правядзення: Мінскі гарадскі суд (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1), суддзя Т. Фалькоўская.
10.00
Прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Дня работнікаў лёгкай прамысловасці
Удзельнік: Т. Лугіна (старшыня канцэрна “Беллегпрам”).
Месца правядзення: Нацыянальны прэс-цэнтр (г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 402).
Пытанні: vopros@bpc.by.
Трансляцыя: https://www.youtube.com/user/belpresscenter/live.
11.00
Разгляд заявы асуджаных па “справе Аўтуховіча” аб растэрміноўцы выканання грамадзянскага іску (маёмасных спагнанняў)
17 кастрычніка 2022 года Гродзенскі аблсуд прыгаварыў абвінавачаных да пазбаўлення волі на тэрмін ад 2,5 да 25 гадоў і аштрафаваў на сумы ад 9,6 тыс. да 32 тыс. рублёў.
Месца правядзення: Гродзенскі абласны суд (г. Гродна, вул. Карбышава, 20), суддзя М. Філатаў.
11.00
Прэс-канферэнцыя “Беларусь за здаровы лад жыцця сям’і. Перадавыя айчынныя методыкі актыўнага даўгалецця і маладосці”
Удзельнікі: прадстаўнікі міністэрстваў аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны, адукацыі, Рэспубліканскага геранталагічнага цэнтра, Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКО і інш.
Месца правядзення: прэс-цэнтр Дома прэсы (г. Мінск, вул. Хмяльніцкага, 10А).
Трансляцыя: https://www.youtube.com/@dompressy_by.
11.15
Разгляд апеляцыйнай скаргі палітвязня Уладзіміра Гундара
Асуджаны па “справе Аўтуховіча” на 18 гадоў пазбаўлення волі інвалід 2-й групы (не мае ногі), Гундар 17 красавіка рашэннем суда Ленінскага раёна г. Гродна атрымаў яшчэ 2,5 года (агулам 20 гадоў) за “абразу прадстаўніка ўлады” (арт. 369 КК) — пракурора Людмілы Герасіменкі на працэсе па “справе Аўтуховіча”.
Месца правядзення: Гродзенскі абласны суд (г. Гродна, вул. Карбышава, 20), суддзя В. Сянько.
18.00
Прэзентацыя рамана Аляксандра Чарнухі “Свінні” на беларускай мове
Спецыяльны госць — музыка Аляксандр Памідораў.
Месца правядзення: Беларускі моладзевы хаб (г. Варшава, pl. Konstytucji 6).
6 — 11 чэрвеня
12.00 (адкрыццё)
33-я міжнародная спецыялізаваная выстава “Белагра-2023”
Тэматыка: “Тэхніка, тэхналогіі і абсталяванне для сельскагаспадарчай вытворчасці, фермерскіх і цяплічных гаспадарак”, “Аграхімія, сродкі аховы раслін і глеб”, “Корм і кармавыя дабаўкі”, “Ветпрэпараты і медыкаменты”, “Будаўнічыя канструкцыі, энергетычнае абсталяванне, праграмнае забеспячэнне “, “Насенне, расліны, тэхналагічнае абсталяванне для перапрацоўкі збожжавых”, “Халадзільнае абсталяванне і тэхналогіі” і інш.
Арганізатар: ЗАТ “МінскЭкспа”.
Месца правядзення: выставачны цэнтр кітайска-беларускага індустрыяльнага парка “Вялікі камень” (Мінская вобласць, Смалявіцкі раён, пр. Пекінскі, 29), 6 чэрвеня — з 11.00 да 18.00, 7-11 чэрвеня — з 10.00 да 18.00.
7 чэрвеня
10.00
Судовы працэс над палітвязнем Эдуардам Бабарыкам (з 22 траўня)
Сын былога прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта абвінавачваецца паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы групай асоб), ч. 1 арт. 293 (масавыя беспарадкі), ч. 2 арт. 235 (легалізацыя (“адмыванне”) сродкаў, атрыманых злачынным шляхам), ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў). Затрыманы разам з бацькам 18 чэрвеня 2020 года.
Месца правядзення: суд Мінскага раёна (г. Мінск, вул. Маякоўскага, 119А), суддзя Мінскага абласнога суда У. Арэшка.
11.00
Семінар-нарада “Прававыя і практычныя аспекты рэфармавання прадпрымальніцкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”
Месца правядзення: Авальная зала Дома ўрада (г. Мінск, вул. Савецкая, 11).
11.00
Прэс-канферэнцыя “Аб правядзенні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2023”
Удзельнікі: прадстаўнікі Міністэрства культуры, Мінаблвыканкама.
Месца правядзення: Нацыянальны прэс-цэнтр (г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 402).
Пытанні: vopros@bpc.by.
Трансляцыя: https://www.youtube.com/user/belpresscenter/live.
8 чэрвеня
11.00
Прэс-канферэнцыя “Будоўля-2023 у Беларусі: парадак, ахова працы і прымяненне новых тэхналогій на будпляцоўках”
Удзельнікі: прадстаўнікі дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Дзяржстандарта, міністэрстваў працы і сацабароны, архітэктуры і будаўніцтва, аховы здароўя, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, па надзвычайных сітуацыях, будаўнічых арганізацый.
Месца правядзення: прэс-цэнтр Дома прэсы (г. Мінск, вул. Хмяльніцкага, 10А).
Трансляцыя: https://www.youtube.com/@dompressy_by.
11.00
Разгляд пастаяннай камісіяй ПП НС па адукацыі, культуры і навуцы законапраекта “Аб выдавецкай справе” (другое чытанне)
Дакумент быў прыняты ў першым чытанні 31 траўня. https://bpn-info.online/news/society/35915/?sphrase_id=41548
Месца правядзення: Дом урада (г. Мінск, вул. Савецкая, 11, каб. 567).
11.00
Прэс-канферэнцыя “Летні адпачынак ля вадаёмаў у Беларусі і горадзе Мінску. Гарантаванне бяспекі і кантроль за санітарным станам месцаў купання і адпачынку”
Удзельнікі: прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Мінгарвыканкама, ТРВОД.
Месца правядзення: Нацыянальны прэс-цэнтр (г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 402).
Пытанні: vopros@bpc.by.
Трансляцыя: https://www.youtube.com/user/belpresscenter/live.
11.30
Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД
Месца правядзення: парк навукі і мастацтва “Сірыус” (г. Сочы, Алімпійскі прасп., 1).
18.00
Пасяджэнне гістарычнага клуба
Тэма: “Быць меншасцю. Уплыў беларускіх татараў на спадчыну Радзімы”.
Месца правядзення: прастора Kropka (г. Тбілісі, 1 Amaglaba St.).
Рэгістрацыя: https://forms.gle/2atuBg5ddN3yPZaQ7.
9 чэрвеня
14.30
Разгляд іску галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання “Асацыяцыя аматараў авіяцыі”
Зарэгістравана ў 1993 годзе.
Месца правядзення: Гродзенскі абласны суд (г. Гродна, вул. Карбышава, 20), суддзя Л. Малючок.
12 чэрвеня
9.00
Міжнародная канферэнцыя “Адказнасць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці і міграцыйны крызіс: перспектывы міжнароднага правасуддзя”
Арганізатары: Міністэрства юстыцыі Літвы, Цэнтр закону і дэмакратыі (Юстыцыйны хаб).
Патранаж: урад Літвы, Аб’яднаны пераходны кабінет.
Удзельнікі: Святлана Ціханоўская, Анаіс Марэн (спецдакладчык ААН аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі), Павел Латушка, Андрус Кубілюс (дэпутат Еўрапарламента), Эрве Асэнсіа (дакладчык Маскоўскага механізма АБСЕ ў 2023 годзе) і інш.
Месца правядзення: г. Вільнюс.
13 чэрвеня
10.30
Пачатак судовага працэсу над праваабаронцай Настай Лойка
Абвінавачваецца па ч. 3 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы групай асоб). Другі артыкул — 342-ы, ч. 1 — зняты. Была затрымана 28 кастрычніка 2022 года. Спачатку адбыла 59 сутак адміністрацыйнага арышту. Прызнана палітзняволенай.
Месца правядзення: Мінскі гарадскі суд (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1), суддзя А. Шылько.
14 чэрвеня
10.00
Сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
Адказы ўрада на пытанні дэпутатаў ПП НС і членаў СР НС.
Месца правядзення: Авальная зала Дома ўрада (г. Мінск, вул. Савецкая, 11).
13.00
Прэзентацыя грамадскіх арганізацый і ініцыятыў для беларусаў Варшавы “Яднайся”
Арганізатары: Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінет, Каардынацыйная рада, Беларускі моладзевы хаб.
У праграме: дыскусія “Беларуска-ўкраінскі дыялог: будучыня двухбаковых адносін” (13.00), афіцыйнае адкрыццё (15.00, з удзелам С. Ціханоўскай), дыскусійная панэль “Бар’еры на шляху салідарнасці і дапамогі палітвязням у Беларусі: як іх пераадолець” (15.30) , дыскусійная панэль “Як узмацніць суб’ектнасць дэмакратычнай Беларусі і што для гэтага зрабіць кожнаму” (17.00), дыскусійная панэль “Беларуская грамадзянская супольнасць і палітыка” (18.30), прэзентацыя “Руху беларускай салідарнасці”, Руху “За Свабоду”, Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой, майстар-клас Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў.
Месца правядзення: Беларускі моладзевы хаб (г. Варшава, pl. Konstytucji 6).
14.30
Разгляд іску галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама аб ліквідацыі мясцовага фонду развіцця спорту і фізічнага здароўя “Алімпік-5”
Зарэгістраваны ў Лідзе ў 2021 годзе.
Месца правядзення: Гродзенскі абласны суд (г. Гродна, вул. Карбышава, 20), суддзя С. Піпко.
15 чэрвеня
10.00
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Месца правядзення: Авальная зала Дома ўрада (г. Мінск, вул. Савецкая, 11).
16 чэрвеня
11.00
Разгляд заявы асуджаных па “справе Аўтуховіча” аб скасаванні мер забеспячэння грамадзянскага іску (канфіскацыі маёмасці)
Месца правядзення: Гродзенскі абласны суд (г. Гродна, вул. Карбышава, 20), суддзя М. Філатаў.
23 чэрвеня
10.30
Разгляд іску Міністэрства фінансаў і намесніка генеральнага пракурора да фігурантаў “справы Nexta” Р. Пратасевіча, Я. Рудзіка і С. Пуцілы (з 2 чэрвеня)
3 траўня Мінскі абласны суд прыгаварыў Пратасевіча да 8 гадоў пазбаўлення волі (вочна; памілаваны), Рудзіка — да 19, Пуцілу — да 20 (абодвух — завочна). Пры накіраванні крымінальнай справы ў суд Генпракуратура “ў інтарэсах дзяржавы” заявіла пазоў аб пакрыцці абвінавачанымі маёмаснай шкоды на агульную суму больш за 30 млн рублёў.
Месца правядзення: Мінскі абласны суд (г. Мінск, вул. Свярдлова, 3), суддзя А. Стараказнікаў.
11.30
Разгляд апеляцыйнай скаргі палітвязня Андрэя Дзмітрыева
6 красавіка суд Маскоўскага раёна г. Мінска прыгаварыў кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2020 года да 1,5 года пазбаўлення волі па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Быў затрыманы 11 студзеня.
Месца правядзення: Мінскі гарадскі суд (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1), суддзя А. Касцюкевіч.
30 чэрвеня
10.00
Закрыццё вясенняй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Месца правядзення: Авальная зала Дома ўрада (г. Мінск, вул. Савецкая, 11).
30 чэрвеня — 1 ліпеня
14.00 (сустрэча пілігрымаў)
Будслаўскі фэст-2023
Урачыстасць у гонар будслаўскай іконы божай маці.
Сёлета адзначаецца 25-годдзе каранацыі абраза.
З удзелам спецпасланніка (легата) папы рымскага Францыска Клаўдыё Гуджэроцці (апостальскі нунцый у Беларусі ў 2011-15 гадах).
Месца правядзення: касцёл узнясення Найсвяцейшай Панны Марыі (аг. Будслаў, Мядзельскі раён, Мінская вобласць).
* Час усіх мерапрыемстваў мінскі
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка