Ціханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Італіі пытанне ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі
7 ліпеня, BPN. Стратэгія па вызваленні палітычных вязняў, абарона беларускай незалежнасці і ізаляцыя рэжыму Аляксандра Лукашэнкі абмяркоўваліся 6 ліпеня ў Рыме на сустрэчы дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай з прэм’ер-міністрам Італіі Джорджай Мелоні.
Галоўны дарадца дэмлідара Франак Вячорка паведаміў BPN, што кіраўніца італьянскага ўрада запэўніла Ціханоўскую ў “поўнай падтрымцы беларускага дэмакратычнага руху”. У сваю чаргу палітык падзякавала Італіі за падтрымку рэпрэсаваных, выдачу беларусам віз, непрызнанне Лукашэнкі прэзідэнтам і падзяленне беларускага рэжыму і народа.
Паводле слоў Вячоркі, бакі абмеркавалі механізм прыцягнення рэжыму да адказнасці “за злачынствы супраць чалавечнасці і выкраданне украінскіх дзяцей”. Ціханоўская адзначыла “надзвычайную важнасць” таго, каб Беларусь была ўзгаданая ў дыскусіях падчас саміту НАТО 11–12 ліпеня ў Вільнюсе і ў выніковай дэкларацыі гэтага форума.
“Гэта была важная сустрэча. Лідар Італіі будзе падымаць пытанне Беларусі на міжнароднай арэне. Я бачу яе рашучасць, бачу, што яна выдатна разумее нашую сітуацыю і гатовая дапамагаць не толькі на словах, але і на справах. Сёння мы займелі яшчэ адзін моцны голас у падтрымку свабоднай і незалежнай Беларусі”, — пракаментавала сустрэчу Ціханоўская.
Афіцыйны візіт беларускага дэмлідара ў Італію праходзіць 5–7 ліпеня. Ціханоўская наведвае гэтую краіну на запрашэнне міністра замежных спраў і парламента.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваУ кожным восьмым транспартным сродку, які прайшоў тэхагляд, выяўленыя няспраўнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на пачатку верасня ў 1,8 раза вышэйшая, чым на пачатку жніўняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў 2026 года сабралі на 10,2% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы спадзяемся, што наступная група палітвязняў будзе вызваленая ў бліжэйшыя тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНайвялікшы ўзровень малазабяспечанасці — у Гомельскай і Магілёўскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства



