Літва зрабіла гатоўнасць да патэнцыйнай аварыі на БелАЭС адным з прыярытэтаў развіцця сістэмы грамадзянскай абароны
4 верасня, Позірк. Гатоўнасць да патэнцыйнай аварыі на Беларускай АЭС фігуруе сярод васьмі прыярытэтаў, вызначаных у канцэпцыі развіцця сістэмы грамадзянскай абароны Літвы да 2030 года, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў гэтай балтыйскай дзяржавы.
На аснове канцэпцыі МУС як распрацоўшчыку гэтага дакумента даручана падрыхтаваць і да 20 кастрычніка прадставіць ураду праект праграмы па ўмацаванні і развіццю сістэмы грамадзянскай абароны на 2023–2030 гады.
Ведамства адзначыла, што ў краіне ўжо зацверджаны план гатоўнасці да патэнцыяльнай радыелагічнай або ядзернай аварыі на БелАЭС.
“Летась на ўстараненне пагроз, што зыходзяць ад небяспечнай АЭС у Беларусі, урад выдзеліў 17,75 млн еўра, сёлета — 36,1 млн. Усяго, паводле ацэнак, на падрыхтоўку да магчымай аварыі на БелАЭС на працягу пяці гадоў неабходна 91,5 млн еўра”, — гаворыцца ў паведамленні.
Вільнюс паслядоўна крытыкуе збудаванне атамнай станцыі ў Беларусі, заяўляючы пра непразрыстасць выбару месца размяшчэння, наяўнасць нявырашаных праблем бяспекі. Літоўскія палітыкі неаднаразова называлі БелАЭС “геапалітычнай зброяй”.
Беларуская АЭС узводзіцца паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) пераважна за кошт крэдыту Расіі па расійскім праекце ВВЭР-1200. Генеральным праекціроўшчыкам і генпадрадчыкам выступае інжынірынгавая кампанія “АСЭ”, якая з’яўляецца галаўной арганізацыяй інжынірынгавага дывізіёна “Расатама”.
Першы энергаблок БелАЭС сілкуе энергасістэму з 3 лістапада 2020 года, яго камерцыйная эксплуатацыя пачалася ў чэрвені 2021-га. У чацвёртым квартале 2023 года чакаецца чарговы планава-папераджальны рамонт блока. Летась такі рамонт праводзіўся 198 дзён, хаця яго планавалася завяршыць за 80.
Другі блок знаходзіцца на этапе доследна-прамысловай эксплуатацыі, выдае электраэнергію ў сетку з 13 траўня. 8 верасня Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляд) правядзе грамадскія слуханні па пытанні выдачы ліцэнзіі на прамысловае выкарыстанне блока. На працягу гэтага месяца пройдуць фінальныя выпрабаванні, потым спецкамісія павінна зацвердзіць акт аб прыёме аб’екта ў эксплуатацыю. Пасля гэтага збудаванне АЭС будзе лічыцца завершаным.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС найбольшая за апошнія дзевяць месяцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДадатнае сальда знешняга гандлю паслугамі сектара ІКТ за пяць месяцаў перавысіла 790 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 ліпеня — 30 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі ў гадавым выражэнні вырасла ўдваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаМантажныя работы ад пачатку 2026 года падаражэлі на 5,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
