Вячорка: Віцэ-канцлеру ФРГ перададзеная інфармацыя, як рэжым Лукашэнкі абыходзіць санкцыі

25 лістапада, Позірк. Інфармацыя Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) пра тое, як рэжым Аляксандра Лукашэнкі абыходзіць санкцыі, 25 лістапада перададзеная віцэ-канцлеру ФРГ Роберту Хабеку, паведаміў “Позірку”галоўны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Сустрэча палітыкаў адбылася ў Карлсруэ, куды дэмлідар была запрошаная ў якасці выступоўцы на кангрэсе нямецкай партыі “Саюз 90/Зялёныя”. Хабек з’яўляецца яе сустаршынёй.
“Размаўлялі ў асноўным пра абыход санкцый, закрыццё пралазаў, паколькі ён жа (Хабек. – “Позірк”.) займаецца эканомікай — ён міністр эканомікі [і праблем клімату] у нямецкім урадзе, — сказаў Вячорка. — Казалі пра тое, каб закрыць пралазы, каб не здымаліся санкцыі супраць калійных угнаенняў. У рэзалюцыі бундэстага выразна гаворыцца, што нельга змякчаць санкцыі без прычын”.
“Размаўлялі пра падтрымку працы беларускіх экспертаў па накірунку “зялёнага курсу” і ўдзел дэмакратычнай Беларусі ў міжнародных мерапрыемствах на тэму экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя, незалежнасці ад выкапнёвых рэсурсаў”, — дадаў ён.
Паводле слоў галоўнага дарадцы беларускага палітыка, Ціханоўская і Хабек абмеркавалі “сітуацыю з палітычнымі зняволенымі і саўдзелам Лукашэнкі ў вайне [РФ супраць Украіны]”, размаўлялі пра “дэлегітымацыю рэжыму Лукашэнкі”.
“Асобна размаўлялі пра падтрымку незалежных медыя, у прыватнасці пра павелічэнне фінансавання для беларускай службы Deutsche Welle”, — паведаміў Вячорка.
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову снежня 2025 года Польшча зафіксавала ў 2,5 раза менш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за той жа перыяд 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лістапада прамвытворчасць скарацілася на 1,7%, год таму быў рост на 5,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў грузаперавозкі знізіліся амаль на 3% у гадавым выражэнні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



