Распрацаваная дэмсіламі Канцэпцыя кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным прадугледжвае іх рэабілітацыю і аднаўленне ў правах
25 верасня, Позірк. Праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным прадугледжвае рэабілітацыю і аднаўленне ў юрыдычных, грамадзянскіх, палітычных, працоўных і іншых правах тых, хто пацярпеў ад дзеянняў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі з 20 ліпеня 1994 года.
Дакумент, апублікаваны 25 верасня, распрацаваны офісам беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай у супрацоўніцтве з праваабарончымі арганізацыямі, НДА, юрыстамі і былымі адвакатамі. Праектам канцэпцыі прапануецца стварыць камісію па аднаўленні справядлівасці — “часовы пазасудовы калегіяльны орган, які складаецца з ліку службовых асоб Беларусі”.
Ён таксама прадугледжвае стварэнне рэестраў рэпрэсаваных асоб “з улікам недапушчэння гендарнай дыскрымінацыі”.
У першым раздзеле дакумента вызначана кола фізічных асоб, якія “зазналі палітычны пераслед і падлягаюць неадкладнаму вызваленню з месцаў зняволення”. “Гэта надзвычайная мера гуманітарнага характару, якая павінна быць рэалізаваная ў самыя першыя дні перыяду транзіту ўлады”, — гаворыцца ў праекце канцэпцыі.
Падкрэсліваецца, што спіс прызнаных палітвязнямі не з’яўляецца вычарпальным. Прапанаваны “змяшаны (гібрыдны) падыход” да вызвалення, згодна з якім асуджаныя паводле пэўных артыкулаў Крымінальнага кодэкса людзі “падлягаюць неадкладнаму вызваленню з любых месцаў зняволення з далейшым вырашэннем пытання аб адказнасці”. Паводле адных артыкулаў гэта варта рабіць без умоў, паводле іншых, напрыклад, арт. 289 КК (акт тэрарызму), прапанавана акрэсліць акалічнасць — калі дзеянні не звязаныя з пазбаўленнем жыцця і прычыненнем істотнай шкоды здароўю.
Звяртаецца ўвага на тое, што неадкладнае вызваленне з гуманітарных матываў не з’яўляецца вызваленнем ад юрыдычнай адказнасці, але “больш прымальным бачыцца гуманітарны падыход, калі вінаватая асоба можа быць вызваленая з месцаў несвабоды, чым невінаватая асоба застанецца там”.
Другі раздзел вызначае механізмы кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным. Юрыдычная рэабілітацыя перш за ўсё прадугледжвае “забеспячэнне справядлівага судовага разбіральніцтва па крымінальных справах з захаваннем міжнародных гарантый і стандартаў у гэтай галіне”. Вынікам такога працэсу можа стаць поўнае спыненне крымінальнага пераследу, распачатага па палітычна матываваных крымінальных справах.
Прапісаны механізм налічэння выплат за нанесеную маёмасную, фізічную і маральную шкоду. Прапанавана за кожны месяц зняволення выплаціць не менш як 500 долараў у эквіваленце.
Вызначаныя прынцыпы вяртання маёмасці ранейшаму ўласніку. Калі маёмасць рэпрэсаваных асоб захаваная, то дзяржава павінна зрабіць захады па яе вяртанню. Калі гэта немагчыма, дзяржава мусіць кампенсаваць ранейшаму ўласніку яе кошт.
Апрача таго, у дакуменце вызначаныя захады па кампенсацыі шкоды адлічаным студэнтам, звольненым работнікам, асобам, пазбаўленым права на прафесію, самавольна выдвараным з краіны, пазбаўленым грамадзянства.
“Поўная і эфектыўная кампенсацыя шкоды”, згодна з праектам канцэпцыі, рэалізуецца ў формах “рэстытуцыі, кампенсацыі, сатысфакцыі, рэабілітацыі і гарантыі непаўторнасці”. Для гэтага будзе ўведзены “належны грамадскі кантроль за сілавымі ведамствамі”, забяспечана “незалежнасць судовай улады”, “адмысловая абарона для адвакатаў, медыкаў, журналістаў і праваабаронцаў”, “адукацыя супрацоўнікаў сілавых ведамстваў у сферы правоў чалавека”.
“З мэтай непаўторнасці” прапанавана стварыць Інстытут нацыянальнай памяці Беларусі, які будзе займацца зборам, сістэматызацыяй дакументаў, звязаных з палітычнымі рэпрэсіямі; захаваннем існых і стварэннем новых архіваў, арганізацыяй доступу да іх у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі; выяўленнем і абнародаваннем інфармацыі пра злачынствы і масавыя парушэнні правоў чалавека.
Распрацоўшчыкі дакумента просяць неабыякавых людзей дасылаць прапановы па ўдасканаленні канцэпцыі на электронную пошту, у тэлеграм-бот або праз адмысловую форму.
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа базе ЕГУ адкрылася праграма "Бізнес-эканоміка" Школы эканомікі і бізнесу BISEBМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКарбалевіч пра прызнанне яго тэлеграм-канала "экстрэмісцкім": У маёй працы нічога не зменіццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за тры гады скарацілася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка