Беларусь выйшла з канвенцыі, якая заахвочвае да вывучэння еўрапейскіх моў, у тым ліку беларускай

Фота: coe.int
29 лістапада, Позірк. Беларусь прыпыніла дзеянне на сваёй тэрыторыі Еўрапейскай культурнай канвенцыі, прынятай Саветам Еўропы ў Парыжы 19 снежня 1954 года. Гэта вынікае з пастановы ўрада № 822 ад 28 лістапада 2023 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Сярод іншага канвенцыя “заахвочвае вывучэнне сваімі грамадзянамі моў, гісторыі і культуры іншых дагаворных бакоў і дае гэтым бакам адпаведныя магчымасці для таго, каб садзейнічаць такому вывучэнню на яе тэрыторыі”.
Канвенцыя таксама “імкнецца заахвочваць да вывучэння сваёй мовы або моў, гісторыі і культуры на тэрыторыі іншых дагаворных бакоў і дае грамадзянам гэтых бакоў магчымасці для таго, каб праводзіць такое вывучэнне на яе тэрыторыі”. Адпаведна ў сувязі са згаданым рашэннем урада Беларусь больш не заахвочвае вывучэнне сваёй мовы і культуры ў еўрапейскіх краінах.
Канвенцыя была ратыфікавана 46 краінамі — членамі Савета Еўропы і чатырма краінамі, якія не ўваходзяць у дадзеную арганізацыю: Беларуссю (18 кастрычніка 1993 года), Ватыканам, Казахстанам і Расіяй. Беларусь з’яўляецца адзінай краінай-удзельніцай, якая прыпыняе яе дзеянне.
Мэта канвенцыі — развіццё ўзаемаразумення паміж народамі Еўропы і ўзаемнае прызнанне іх культурнай разнастайнасці, абарона еўрапейскай культуры, заахвочванне нацыянальнага ўкладу ў агульную культурную спадчыну Еўропы пры павазе адных і тых жа фундаментальных каштоўнасцей і заахвочванне, у прыватнасці, вывучэння моў, гісторыі і цывілізацыі бакоў Канвенцыі. Канвенцыя садзейнічае ўзгодненым дзеянням, заахвочваючы культурную дзейнасць, што ўяўляе цікавасць для Еўропы.
Згодна са зменамі ў закон “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, якія ўступілі ў сілу 25 ліпеня, скасавана выключана права на выхаванне і атрыманне адукацыі на роднай мове для асоб іншых нацыянальнасцей, якія жывуць у Беларусі. Такім чынам, дакумент быў узгоднены з новым Кодэксам аб адукацыі, згодна з якім з 1 верасня 2022 года навучанне ва ўсіх школах Беларусі павінна весціся на дзяржаўных мовах.
Згодна з новай рэдакцыяй закона, “у адпаведнасці з пажаданнямі выхаванцаў, навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў паводле рашэння мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, узгодненым з Міністэрствам адукацыі, могуць стварацца групы ва ўстановах дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх выхаванцы вывучаюць мову нацыянальнай меншасці, класы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх навучэнцы вывучаюць мову і літаратуру нацыянальнай меншасці”.
У верасні 2022 года ўлады нібыта з прычыны невыканання правілаў пажарнай бяспекі закрылі літоўскамоўную школу ў вёсцы Пялеса (Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці), якая працавала з 1992 года. Дзяцей перавялі ў іншыя ўстановы адукацыі.
Гэта была першая нацыянальная школа ў Беларусі, яе заснавальнікамі выступілі Фонд культуры і Міністэрства асветы і навукі Літвы (цяпер Міністэрства адукацыі, навукі і спорту). Школа стваралася для задавальнення патрэбнасці мясцовых літоўцаў у вывучэнні роднай мовы, нацыянальных традыцый і культуры.
Таксама з верасня 2022 года ў Беларусі спынілі выкладанне на нацыянальных мовах яшчэ ў адной літоўскай школе (у вёсцы Рымдзюны Астравецкага Гродзенскай вобласці) і дзвюх польскіх (у Гродне і Ваўкавыску). Яны былі пераведзены на беларускую альбо рускую мову навучання.
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за тры тыдні колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



