НАУ працягвае настойваць на важнасці гарманізацыі санкцый у адносінах да рэжыму Лукашэнкі і Расіі

19 снежня, Позірк. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ) “вітае ўвядзенне персанальных абмежавальных захадаў, аднак адзначае важнасць гарманізацыі эканамічных санкцый у адносінах да рэжыму Лукашэнкі і Расіі”, адзначыў на сваёй старонцы ў “Тэлеграме” кіраўнік НАУ Павел Латушка, каментуючы ўключэнне 12 грамадзян Беларусі ў 12-ы пакет санкцый Еўрапейскага саюза ў адносінах да РФ.
Паводля сцвярджэння Латушкі, 10 з 12 “чыноўнікаў і ваенных рэжыму Лукашэнкі”, якія патрапілі у новы санкцыйны спіс, былі прапанаваныя для ўнясення ў яго камандай НАУ.
Аб увядзеніі санкцый ЕС у дачыненні да 12 грамадзян Беларусі і адной грамадзянкі Украіны беларускага паходжання, якая перайшла на бок Расіі, стала вядома 18 снежня. У прыватнасці, у санкцыйны спіс трапілі старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў (як член Савета бяспекі (СБ) Беларусі), прадстаўнікі Дзяржсакратарыята СБ, генштаба, Мінабароны, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, асобных вайсковых падраздзяленняў, РУП “Белаэранавігацыя”.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗа 50 месяцаў вайны Расіі супраць Украіны спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 33,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



